Для каго: магістры, аспіранты

Дзе: Вялікая Брытанія

Калі: 2012-2013 навучальны год

Фінансавыя ўмовы: стыпендыя

Дэдлайн: 20/01/2012

www.ox.ac.uk/feesandfunding/prospectivegrad/scholarships/university/weidenfeld/“>http://www.ox.ac.uk/feesandfunding/prospectivegrad/scholarships/university/weidenfeld/

Стыпендыя Відэнфельда і Лідэрская праграма даюць унікальную магчымасць выдатным аспірантам і маладым прафесіяналам атрымаць магчымасць паслядыпломнага навучання ў Оксфардзе і доступ да праграмы лідэрскага развіцця.

Праграма ўключае:

–    Дзесяцідзённы семінар па лідэрству і дзяржаўнаму кіраванню, які ўключае канферэнцыі, дыскусіі, семінары па палітычнай псіхалогіі і лідэрству.

–    Трэнінг па развіццю практычных здольнасцяў выступленняў на публіцы, канфліктнаму менеджмэнту, працэсе прыняцця рашэнняў.

–    Удзел у дэбатах, праектах і канферэнцыях.
–    Трэнінг па аналізе дзяржаўнай палітыцы і інш.

У праграме могуць удзельнічаць асобы, якія паступаюць на магістэрскія курсы ў Оксфардзе. Кандыдаты павінны прадэманстраваць, што пасля заканчэння навучання яны могуць прынесці карысць для сваёй краіны на рэгіянальным ці глабальным узроўні. 

Стыпендыя пакрывае 100% выдаткаў на навучанне і пражыванне.

Каб падаць заяўку неабходна запоўніць аплікацыйную форму на магістарскую праграму Оксфарду, а таксама апытанку на стыпендыяльную праграму.

Дэдлайн:

–    6 студзеня 2012 года для медыцыны і філасофіі;

–   20 студзеня 2012 года для астатніх спецыяльнасцяў.
Кандыдаты, якія паспяхова пройдуць папярэдні адбор, будуць запрошаны на інтэрв’ю ў Оксфард у маі 2012 года, з поўным пакрыццём усіх выдаткаў.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце праграмы.