Дзе: ЗША

Калі: 29 мая — 10 жніўня

Фінансавыя ўмовы: $10.00 у гадзіну

Дэдлайн: 13/04/2012

http://www.doctorswithoutborders.org/

Лекары без межаў (Médecins Sans Frontières, MSF) рады абвясціць пра Праграму аплатных стажыровак. Стажоры атрымліваюць досвед практычнай працы і дапамагаюць працы аддзелаў камунікацыі, развіцця, праграм, чалавечых рэсурсаў (як у палявых умовах, гэтак і ў офісе) і выканаўчага аддзела. Стажоры таксама атрымаюць базавыя звесткі ў сферы міжнароднай медыцынскай гуманітарнай дапамогі і прапаганды. Усе стажыроўкі будуць праходзіць у нью-ёркскім офісе і аплачваюцца з разліку $10 за гадзіну.

Расклад стажыровак 2012

Летняя стажыроўка 2012

З 29 мая па 10 жніўня

Калі ласка, падайце заяўку да: 13 красавіка 2012

Восеньская стажыроўка 2012

З 10 верасня да 7 снежня

Калі ласка, падайце заяўку да: 3 жніўня 2012

Важная інфармацыя

  • • Гэта конкурсная праграма. Кандыдаты будуць адбірацца з улікам іх заслуг.
  • • У сувязі з вялікай колькасцю заявак толькі паспяховым кандыдатам будзе паведамлена аб прыняцці пасля тэрміну падачы заявак.
  • • Заяўкі на стажыроўку прымаюцца на пастаяннай аснове. Кандыдаты могуць падаваць заяўкі больш чым на адзін тэрмін, але з імі звяжуцца толькі адносна найбліжэйшай стажыроўкі.
  • • Замежныя кандыдаты нясуць адказнасць за забеспячэнне дазволу ЗША на працу.
  • • Усе кандыдаты адказныя за сваё размяшчэнне ў Нью-Ёрку.
  • • Калі ласка, не тэлефануйце і не пішыце электронных лістоў, каб спраўдзіць, ці прынялі вас.

У дадатак да аплатнай стажыроўкі Лекары без межаў удзельнічаюць у працы/навучальных праграмах для тых, хто мае кваліфікацыю.

Інструкцыі для падачы заяўкі

Калі вы хочаце браць удзел у розных відах стажыровак, калі ласка, дасылайце асобныя заяўкі для кожнай стажыроўкі.

Дашліце вашае рэзюмэ і суправаджальны ліст на адрас internships@newyork.msf.org ,з тэмай: Назва стажыроўкі – Тэрмін.

Істотна: Пераважны фармат дакумента – PDF. Калі дакумент у фармаце Word, калі ласка, захавайце яго ў версіі 2005.

Віды стажыровак

  • • Доступ (да неабходных лекаў)
  • • Рэдагаванне і мультымедыя
  • • Фонды і карпарацыі
  • • Доступ хворых на ВІЧ/СНІД да неабходных лекаў
  • • Чалавечыя рэсурсы
  • • Маркетынг
  • • Медычнае рэдагаванне
  • • Планаванне
  • • Прэса
  • • Праграмы
  • • Грамадскія падзеі
  • • Вэб

Больш інфармацыі тут.