Міністэрства культуры Латвіі ў супрацоўніцтве з Радай горада Вентспілс і Латвійскім літаратурным цэнтрам прымае заяўкі на ўдзел у конкурсе грантаў для літаратараў і перакладчыкаў.

Міжнародны дом пісьменніка і перакладчыка прапануе пісьменнікам і перакладчыкам:

— месца для творчасці ў адным з найпрыгажэйшых гарадоў Латвіі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора — Вентспілсе;

— магчымасць пражывання і працы ў Міжнародным доме пісьменніка і перакладчыка на працягу 4 тыдняў;

— магчымасць атрымання заахвочвальнай стыпендыі (150 ЛС) пры пражыванні на працягу 4 тыдняў, дзякуючы падтрымцы Дзяржаўнага фонду Капіталу Культуры;

— сустрэчы з пісьменнікамі і перакладчыкамі з розных краін;

— магчымасць удзелу ў калектыўных творчых праектах — фестывалях, семінарах.

Прэтэндаваць на стыпендыю можа любы прафесійны літаратар, для чаго патрабуецца запоўніць анкету.

Больш падрабязную інфу глядзіце на сайце.