Для каго: выпускнікі ВНУ і аспірантуры

Дзе: ЗША

Калі: 2013-2014 навучальны год

Фінансавыя ўмовы: стыпендыя

Дэдлайн: 11/10/2012

www.hrw.org

Для нядаўніх выпускнікоў ВНУ і аспірантуры па спецыяльнасцях права, журналістыка, міжнародныя адносіны, краіназнаўства або іншых падобных дысцыплінах.

Неабмежаваныя стыпендыі

Стыпендыя імя Алана і Барбары Фінберг — для нядаўніх выпускнікоў магістратуры ў галіне права, журналістыкі, міжнародных адносін або іншых адпаведных дысцыплін, а таксама бакалаўраў юрыдычных навук і тых, хто мае больш высокія вучоныя ступені ў іншых адпаведных дысцыплінах.

Двухгадовая стыпендыя імя Артура Кёніга (заснаваная ў 2010 годзе). Яна мае на мэце залучыць таленавітых людзей з эканамічна бедных слаёў або з супольнасцяў, дзе моцна парушаюцца правы чалавека, у рух абароны правоў чалавека. Запрашаюцца нядаўнія выпускнікі (на ўзроўні магістра або вышэй) у галіне права, журналістыкі, міжнародных адносін або іншых адпаведных даследаванняў, а таксама бакалаўры юрыдычных навук і тыя, хто мае больш высокія вучоныя ступені ў іншых адпаведных дысцыплінах.

Абмежаваныя стыпендыі (для выпускнікоў ВНУ ЗША)

Стыпендыя юрыдычнага факультэта Нью-Ёркскага ўніверсітэта ў Human Rights Watch — адкрыта толькі для выпускнікоў юрыдычнага факультэта Нью-Йоркскага ўніверсітэта 2013 года са ступенню доктара юрыспрудэнцыі.

Стыпендыя імя Леанарда Сандлера адкрытая толькі для нядаўніх выпускнікоў юрыдычнага факультэта Калумбійскага ўніверсітэта са ступенню доктара юрыспрудэнцыі.

Двухгадовая стыпендыя Ар’е Наера адкрытая для нядаўніх выпускнікоў юрыдычных школ ЗША ці заяўнікаў, якія скончаць юрыдычную школу ЗША ў чэрвені 2013 года. Удзельнікі працуюць адзін год у Human Rights Watch, дакументуючы праблемы з правамі чалавека ў Злучаных Штатах, а другі год — у Амерыканскім саюзе абароны грамадзянскіх свабод (ACLU). (Для больш падрабязнай інфармацыі, калі ласка, наведайце www.hrw.org).

Апісанне працы:

Стыпендыяты, як правіла, працуюць поўны працоўны дзень у нью-ёркскім ці вашынгтонскім офісе арганізацыі Human Rights Watch або ў некаторых выпадках у іншым месцы. Атрымальнікі стыпендый Нью-Ёркскага ўніверсітэта, Сандлера і Фінберга працуюць у Human Rights Watch поўны працоўны дзень на працягу года; стыпендыі Артура Кёніга — поўны працоўны дзень на працягу двух гадоў; Ар’е Наера — поўны працоўны дзень на працягу аднаго года ў HRW і адзін год у ACLU.

Стыпендыяты сочаць за прагрэсам у галіне правоў чалавека ў розных краінах, праводзяць расследаванні на месцы, працуюць над дакладамі аб сітуацыі з правамі чалавека, а таксама ўдзельнічаюць у медыйных праграмах, накіраваных на агалошанне і скарачэнне парушэнняў правоў чалавека.

Ранейшыя стыпендыяты правялі навуковыя даследаванні і прапагандысцкую дзейнасць па разнастайных пытаннях у краінах ва ўсім свеце. Напрыклад, па такіх тэмах: крымінальнае заканадаўства аб паклёпніцтве ў Інданезіі; правы асоб з псіхічнымі расстройствамі ў Харватыі; цялесныя пакаранні дзяцей у сярэдніх школах ў ЗША; злоўжыванні ў дачыненні да хатніх работнікаў-мігрантаў у Кувейце; злоўжыванні ў сістэме крымінальнага правасуддзя ў Паўднёвым Судане.

Патрабаванні:

Заяўнікі павінны прадэманстраваць добрую падрыхтоўку ў галіне міжнароднага заканадаўства па правах чалавека і імкнуцца да пабудовы кар’еры ў гэтай сферы. Таксама патрэбны даследніцкі вопыт, у тым ліку правядзення інтэрв’ю, у ідэале ў кантэксце даследаванняў па правах чалавека. Вельмі пажаданы практычны вопыт у галіне абароны правоў чалавека. Кандыдаты павінны мець выключныя аналітычныя здольнасці і выдатныя навыкі вусных і пісьмовых зносін на англійскай мове. Таксама вельмі пажаданае веданне ў дадатак да ангельскай іншай мовы для знаёмства з краінай або рэгіёнам, дзе адбываюцца сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека.

Прэтэндэнты павінны быць высока матываванымі і добра арганізаванымі, умець хутка і добра працаваць пад націскам, самастойна і ў камандзе, вырашаць некалькі задач адначасова, выконваць заданні ў сціслыя тэрміны. Падчас працы спатрэбяцца творчы падыход, ініцыятыва, настойлівасць і гнуткасць пры захаванні высокіх метадалагічных стандартаў HRW.

У залежнасці ад стыпендыі заяўнікі павінны быць нядаўнімі выпускнікамі у галіне права, журналістыкі, міжнародных адносін або іншых адпаведных дысцыплін, або павінны падаць доказы значнага супастаўнага, адпаведнага вопыту работы.

Стыпендыяльныя праграмы пачынаюцца ў верасні 2013 года.

Заработная плата і льготы:

зарплата стыпендыятаў на 2012-2013 гады складае $ 55.000, плюс льготы за кошт працадаўцы. Заработная плата на 2013-2014 гады цяпер пераглядаецца і можа быць павялічаная.

Тэрмін падачы заявак: 11 кастрычніка 2012 года.

Заяўнікі нясуць адказнасць за складанне поўнага пакета дадаткаў, якія павінны ўключаць наступнае:

  • • суправаджальны ліст
  • • рэзюме
  • • два рэкамендацыйныя лісты
  • • неадрэдагаваны, неапублікаваны пісьмовы ўзор (не юрыдычных дакументаў, калі ласка)
  • • выпіска з атэстата ВНУ (заяўнікі на аднагадовыя праграмы павінны падаць выпіску з атэстата бакалаўра са спісам курсаў магістратуры)
  • • Для заяўнікаў на стыпендыю Артура Кёніга ў дадатак да вышэйпералічанага — эсэ (не больш за 1000 слоў) з апісаннем аспектаў іх эканамічна неспрыяльнага жыцця, або як парушэнні правоў чалавека паўплывалі і працягваюць уплываць на іх жыццё.

Поўны пакет дакументаў (у тым ліку выпіскі і рэкамендацыі) на стыпендыі 2013-2014 гадоў павінен быць дасланы не пазней за 11 кастрычніка 2012 года. Заяўкі трэба накіроўваць па электроннай пошце, у адным лісце, пажадана адным PDF-файлам (ці ў выглядзе асобных PDF-файлаў) на старонцы стыпендый hrw.org, пазначыўшы назву стыпендыі ў тэме ліста.

Кандыдаты павінны мець магчымасць прайсці сумоўе ў Нью-Ёрку з канца лістапада да сярэдзіны снежня 2012 года.

Гл. www.hrw.org для атрымання дадатковай інфармацыі.