У сувязі з тым, што адміністрацыя ЕГУ выказала стойкае нежаданне ісці на дыялог з падпісаўшымі адкрыты ліст выкладчыкамі Дэпартамента палітычных навук і ў рашэнні Сенату не прызнала апошніх часткаю акадэмічнай супольнасці ЕГУ (што раўнацэнна звальненню) лічым неабходным яшчэ раз звярнуць увагу грамадскасці на грубыя парушэнні Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам прынцыпу акадэмічных свабод і самакіравання.

28 кастрычніка 2009 г. Сенат Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільня) заслухаў адкрыты ліст выкладчыкаў Дэпартамента палітычных навук, якія ад 28 верасня трымалі забастоўку ў знак пратэсту супраць парушэння акадэмічных свабод ва універсітэце. Праз пэўны час падпісаўшыя ліст атрымалі афіцыйны адказ Сената.

У сувязі з тым, што адміністрацыя ЕГУ выказала стойкае нежаданне ісці на дыялог з падпісаўшымі адкрыты ліст выкладчыкамі Дэпартамента палітычных навук і ў рашэнні Сенату не прызнала апошніх часткаю акадэмічнай супольнасці ЕГУ (што раўнацэнна звальненню) лічым неабходным яшчэ раз звярнуць увагу грамадскасці на грубыя парушэнні Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам прынцыпу акадэмічных свабод і самакіравання, што не сумяшчальна са статусам еўрапейскага універсітэту і беларускага універсітэту ў выгнанні.

Акрамя гэтага мусім канстатаваць, што існуючая ў ЕГУ сістэма працоўных адносінаў замацоўвае бяспраўнасць супрацоўнікаў універсітэту, дазваляе адміністрацыі маніпуляваць акадэмічнай супольнасцю і адвольна выключаць з яе складу, што стварае неспрыяльныя ўмовы для рэалізацыі акадэмічных свабодаў.

Такая сітуацыя патрабуе ўвагі і адэкватнага стаўлення з боку шырокае беларускай, літоўскай і міжнароднай акадэмічнай супольнасці, а таксама шырокае грамадскасці.

 

Андрэй Казакевіч

 

Андрэй Ягораў

 

Сяргей Богдан

 

Дзяніс Мельянцоў

 

Аляксей Дзермант

 

Таццяна Чыжова

 

Таццяна Вадалажская