Так лічыць экс-прарэктар БДУ, кандыдат хімічных навук Анатоль Паўлаў.

– Гэта маё асабістае меркаванне, з ім можна згаджацца ці не згаджацца. Але я на самой справе лічу, што мы знаходзімся на грані нацыянальнай катастрофы, – б’е ў званы Анатоль Васільевіч. – Усім вядома, што ў 21-м стагоддзі з малатком і кавадлам ўжо нічога не зробіш. У наш час чалавек зарабляе сабе на жыццё толькі мазгамі. А інтэлектуальны патэнцыял нашай моладзі з кожным годам становіцца ўсё ніжэй і ніжэй. І гэта бяда!У мінулым Нацыянальны інстытут адукацыі прыводзіў дадзеныя аб тым, што асноўная маса маладых людзей на тэставанні атрымлівае ў сярэднім 30 балаў. Гэта вельмі мала! А сённяшнія лічбы кажуць пра тое, што амаль 36% навучэнцаў не атрымалі сертыфіката, па некаторых прадметах набралі 15–20 балаў. Гэта ўвогуле нуль! А колькі тых, хто атрымае сертыфікат, але ўзровень падрыхтоўкі і ведаў не нашмат вышэйшы за тыя, хто застанецца без сертыфіката…

Тыя, хто на тэставанні набраў больш за 50 працэнтаў, пляскаюць у далоні і крычаць: «Ура!» Але, на мой погляд, радавацца зусім няма чаму. Бо, калі ўводзіцца сістэма тэставання, то большасць павінна пісаць тэсты хоць бы на 80 балаў.

Чаму так дрэнна пішуць тэставанне – пытанне асобнае. Дарэчы, варта заўважыць, што ў параўнанні з мінулымі гадамі тэсты становяцца ўсё прасцей і прасцей.

Чытаць болей