Але ж мне асабіста здаецца, што праблема ляжыць больш глыбока, чым «агульная несвядомасць» беларусаў. Сам інстытут беларускіх узброеных войскаў не дацягвае да свайго намінальнага статуса.

Некалькі разоў праскочыла інфармацыя пра адстойны пераклад вайковага статута на беларускую мову. Далучаюся да слушнай крытыкі беларускіх філолагаў у гэтым пытанні. Некаторыя расейскамоўныя СМІ перадалі гэтую навіну з крыху іранічным і прыхавана-здзіўленым акцэнтам, відавочна, слаба разумеючы сутнасць і спецыфіку сітуацыі ў Беларусі з мовай і адносінаў да яе ўлад.

Але ж мне асабіста здаецца, што праблема ляжыць больш глыбока, чым «агульная несвядомасць» беларусаў. Сам інстытут беларускіх узброеных войскаў не дацягвае да свайго намінальнага статуса.

Сучасная армія – рэальны індыкатар агульнай хваробы нацыі, якая з паказчыка 10,3 за дзесятак гадоў апусцілася да 9,5 – і працягвае знікаць.

Cама ідэя прымусовага ваеннага прызыву бескарысная і нават згубная для справы нацыянальнай бяспекі. Сённяшняя армія – гэта мікс з афіцэрскага п’янства і раздалбайства + халтура і дэбілізацыя ніжэйшага складу службоўцаў. Чалавек, які ідзе служыць, павінен свядома для сябе вырашыць, што ён гатовы забіваць і быць забітым, а не проста адбыць час у “школе мужэства”. А гэта патрабуе адпаведнай кампенсацыі, у тым ліку, і матэрыяльнай. Служыць трэба ісці за канкрэтныя грошы, і добрыя грошы, якія дазволяць утрымліваць прыстойна сям’ю і нараджаць дзяцей, — бо прафесіяналізм таксама патрабуе платы – як і ў любой справе.

Армія абавязана быць дабраахвотнай, прафесійнай і добра фінансуемай з боку дзяржавы справай. А займацца ваярскай справай павінны людзі, якія свядома вырашылі прысвяціць гэтаму сваё жыццё. Толькі тады ад гэтай структуры можна чакаць нейкай уяўнай карысці, — калі можа быць, канешне, карысць ад натоўпу здаровых працаздольных мужыкоў, зачыненых за сценамі казармы.

 

bialkevicz.livejournal.com