Навіны прыйшлі напярэдадні візіту расейскага прэм’ер-міністра Ўладзіміра Пуціна ў Беларусь. Перабываючы з візітам у Венесуэлу, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка пазьбегне сустрэчы з Пуціным у Менску.

Крыху сенсацыйная навіна прыйшла ўчора раніцай з Венесуэлы: з мая Беларусь будзе штодня будзе купляць 80 тыс. барэляў нафты з Венесуэлы. Па паведамленнях СМІ, гэта колькасць супастаўна з цяперашняй сумай бязмытных паставак нафты з Расеі (6,3 м тон у год, гэта значыць, 130 тыс. барэляў у суткі). Да пачатку крызісу, штогадовыя пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь складалі паміж 20 мільёнаў і 25 мільёнаў тон. Ўласная здабыча нафты ў Беларусі складае менш за 20 тыс барэляў у дзень.

Навіны прыйшлі напярэдадні візіту расейскага прэм’ер-міністра Ўладзіміра Пуціна ў Беларусь. Перабывачы з візітам у Венесуэлу, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка пазьбегне сустрэчы з Пуціным у Менску.

Відавочна, што пагадненне з Венесуэлай з’яўляецца адным са сродкаў, каб прадэманстраваць гатоўнасць прынамсі часткова дыверсіфікаваць пастаўкі нафты, калі Расея захоча скасаваць або скараціць бязмытавы экспарт нафты ў Беларусь. Візіт Лукашэнкі ў Венесуэлу накіраваны на ўмацаванне пазіцый Беларусі ў новых перамовах з Расеяй. Беларусь прагне ўключэння бязмытавых паставак нафты ва ўмовы расейска-казахска-беларускага мытнага звязу.

Лагістыка з’яўляецца пытаннем, якое ўзнікае адразу: нафту павінна будзе перавозіцца з Венесуэлы на нафтавых танкерах (80000 барэляў — прыкладна памер невялікага танкера), а затым прайсці мытню ў Літоўскай Рэспубліцы (нафтавыя тэрміналы ў Бутынге і Клайпедзе) і Латвіі (Вентспілс) і пераносіцца на беларускія НПЗ у Наваполацк па трубаправодах. Гэта тэарэтычна магчыма, але не будзе лёгкай справай. Цана на венесуэльскую нафту не паведамляецца, але яна павінна быць дастаткова нізкай, каб схема была выгаднай для Беларусі.

 

Алесь Чайчыц паводле belarusdigest.com

 


 

Матэрыял па тэме чытайце таксама ТУТ.