Я заліваюся сьліной ад злосьці, калі чую заліхвацкія разважаньні пра тое, як «Украина стремительно приближается к распаду».

Паслухайце, ну мы ж не дзеці Суркова, каб трываць вашую «інтэлектуальную моц» і ігнараваньне відавочных відавочнасьцяў. Падтрымка Януковіча ва Ўкраіне імкнецца да статыстычнай пагрэшнасьці ўжо нават у Данецку і Крыме — гэта навуковы факт. Па-другое, ахвярная барацьба пасіянарыяў з супольным ворагам (у дадзеным выпадку рэжымам бандыдаў і вурдалакаў) не дзеліць народы, толькі задзіночвае. З гэтага канфлікту ўкраінцы выйдуць маналітнай дзяржавай, пра якую яшчэ 10 гадоў маглі толькі марыць. Каб не разумець гэтых банальнасьцяў, трэба сапраўды доўга набірацца розуму па псеўдаўнівэрсітэтах. На месцы ўкраінскіх нацыяналістаў я бы прысвоіў Владзіміру Владзіміравічу званьне героя Украіны — ніхто ў навейшай гісторыі Ўкраіны не здолеў зрабіць болей для аб’яднаньня казацкай нацыі, чым Пуцін. Па-трэцяе, наступным прэзідэнтам Украіны выбяруць Клічко — аднолькава папулярнага як на захадзе дзяржавы, так і на ўсходзе.
Далей. Былыя беркутаўцы будуць уцякаць з Украіны так, як напачатку 90ых з Рыгі драпаў рыжскі АМОН — пакідаючы нерухомасьць і даробак усяго жыцьця. Добрая палова дзейсных дэпутатаў партыі рэгіёнаў пераедзе са сваімі сем’ямі і бізнэсам за мяжу (як правіла, у Эўразьвяз — как мило с их стороны, не правда ли?). Цэнтрабежныя элементы тыпу Добкіна і Хернэса зь вялікай верагоднасьцю папросяць у Расеі палітычнага прытулку — ніхто з харкаўчан не выйдзе бараніць іх нават зь пікетамі, не тое, што са зброяй. Зацяты пракрэмлёўскі электарат Украіны зацяты толькі на словах. Насамрэч гэта пасіўныя саўдэпаўскія лузэры, якія апроч таго, каб «водку піт і соплі жуват» па кухнях, ні на што не здольныя. Moreover, я не зьдзіўлюся, калі па выніках Майдану ў рамках усеўкраінскай праграмы «всем сестрам по серьгам» у Крыма забяруць аўтаномію і нарэшце па-даросламу разьбяруцца з крымскай 5-ай калоннай.

Так гартуецца толькі сталь. Ніякага расколу не будзе, канчайце разьлюлі-маліну, my dears. Майдан 2.0 Украіну аб’яднае так, як аб’яданала атамізаваны савецкі народ перамога ў 2 сусьветнай вайне.