У даследаванні «Беларусь і свет», праведзеным Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) сумесна з сацыялагічнай лабараторыі НОВАК, мы ў чарговы раз звярнуліся да тэмы беларускага нацыянальнага характару.

Але асаблівасцю менавіта дадзенага даследавання было тое, што ўяўленне рэспандэнтаў пра беларусаў і іх менталітэт параўноўваліся з іх ўяўленнямі пра рускіх, з аднаго боку, і пра еўрапейцаў, з другога боку.

Вось якія вынікі былі атрыманыя ў рамках сацыялагічнага апытання дарослага насельніцтва па рэпрэзэнтатыўнай агульнарэспубліканскай выбарцы.

 

Якасці, якія прыпісваюцца беларусам (Тор-10)

%

Ранг

Гасціннасць

82,8

1

Дабрыня

81,7

2

Працавітасць

73,1

3

Сціпласць

54,4

4

Талерантнасць

51,4

5

Духоўнасць

51,3

6

Акуратнасць

45,0

7

Дапытлівасць

32,2

8

Свабодалюбства

28,5

9

Дысцыплінаванасць

27,3

10

 

Якасці, якія прыпісваюцца рускім (Тор — 10)

%

Ранг

Гасціннасць

56,7

1

Лянота

51,7

2

Дабрыня

48,1

3

Духоўнасць

38,2

4

Свабодалюбства

32,2

5

Неабавязковасць

28,8

6

Працавітасць

28,1

7

Прадпрымальнасць

27,3

8

Дапытлівасць

26,9

9

Нацыяналізм

20,8

10

 

Якасці, якія прыпісваюцца еўрапейцам (Тор — 10)

%

Ранг

Акуратнасць

66,6

1

Дысцыплінаванасць

63,4

2

Прадпрымальнасць

56,2

3

Працавітасць

46,9

4

Свабодалюбства

46,3

5

Дапытлівасць

36,2

6

Прагнасць, хцівасць

26,3

7

Духонасць

22,2

8

Нацыяналізм

21,9

9

Гасціннасць

18,0

10

 

Як бачым, на думку апытаных, беларусам у найбольшай ступені ўласцівыя такія якасці, як гасціннасць, дабрыня, сціпласць, талерантнасць, духоўнасць і г.д. Усе якасці, якія рэспандэнты прыпісваюць беларусам, станоўчыя. Сярод іх станоўчыя дзелавыя якасці — працавітасць, дысцыплінаванасць, акуратнасць. Усе яны характарызуюць высокі ўзровень выканання работы: з любоўю да яе (да працы), падпарадкоўваючыся прадпісанням, усталяванай дысцыпліне, старанна, з прапрацоўкай дэталяў («чыста»).

З рускімі беларусаў збліжаюць гасціннасць і дабрыня (і ў тых, і ў іншых гэтыя дзве якасці маюць самыя высокія рангавыя значэнні). Але і адрозненне пазначана адразу: у апісанні беларусамі рускага нацыянальнага характару на другім месцы пасля гасціннасці аказваецца лянота.

Акрамя таго, у топ-10 якасцяў рускіх ўвайшлі: неабавязковасьць, прадпрымальнамасць, нацыяналізм — усё гэта не фігуруе сярод уласцівасцяў, тыповых для беларуса. І наадварот, талерантнасць і дысцыплінаванасць, якія адзначаныя рэспандэнтамі у ліку асноўных, найбольш часта сустракаемых ў беларусаў якасцяў, пры характарыстыцы рускага нацыянальнага характару займаюць апошнія месцы ў рэйтынгу (17 і 18).

Пры характарыстыцы еўрапейцаў на першым плане — станоўчыя дзелавыя якасці. Маральныя і сацыяльна-псіхалагічныя асаблівасці адсунутыя на другую пазіцыю. Прычым маральныя якасці ўключаюць не толькі пазітыў, але і негатыў (прагнасць, хцівасць, нацыяналізм). Такім чынам, еўрапейцы ў беларускай грамадскай думцы прадстаўляюцца, перш за ўсё, людзьмі справы. У іх прысутнічаюць у роўнай ступені як акуратнасць, абавязковасць і выканаўчасць у працы (як і ў беларусаў), так і прадпрымальнаць, ініцыятыўнасць (чаго ў беларусаў не хапае). Дзелавітасць еўрапейцаў рэспандэнты паважаюць. Але дзелавітасць робіць еўрапейцаў жорсткімі, не такімі добрымі, гасціннымі і душэўнымі, як рускія і самі беларусы. І гэта дыстанцуе ад іх.

Калі за эталон прыняць беларуса (надзеленага грамадскім меркаваннем толькі станоўчымі рысамі характару), паставіць яго ў цэнтры, то выходзіць, што з расейцамі нас збліжаюць маральныя якасці (добрыя і душэўныя), а з еўрапейцамі — дзелавыя якасці. Толькі ў прадпрымальнасці мы да іх не дацягваем.

Цяпер паспрабуем адказаць на пытанне: «Ці ўплываюць уяўленні пра асаблівасці характару і менталітэту нашых суседзяў (якія, магчыма, з’яўляюцца не больш, чым стэрэатыпамі, але стэрэатыпамі вельмі ўстойлівымі), на геапалітычныя перавагі беларусаў?». Вычарпальна адказаць на гэтае пытанне складана.

 

Але некаторы матэрыял для разважання даюць вынікі фокус-груп, праведзеных лабараторыяй НОВАК на тэму, якую можна сфармуляваць прыкладна так: «У якім саюзе дзяржаў было б лепш жыць народу Беларусі: у саюзе з Расеяй ці ў ЕС?»

Прааналізаваўшы матэрыялы дыскусіяў, мы звярнулі ўвагу на тое, што лексіка, якая выкарыстоўваецца рэспандэнтам пад час разважання на тэму пра саюз з Расеяй ці пра саюз з Еўропай прыкметна адрозніваецца: саюз з Расеяй апісваецца ў парадыгму «дае» («Расея нам дае»), а саюз з ЕЗ — у парадыгму «бярэ» або «выкарыстоўвае» («Еўразвяз нас выкарыстоўвае»).

Прывядзем некалькі фрагментаў тэксту з розных транскрыптаў (абмеркаванне ў розных па ўзросце і сацыяльным становішчы групах):

Ганна: Еўропа хоча нас эксплуатаваць …

Андрэй: Расея таксама.

Ганна: ну, у меншай ступені, яна дае нам нашмат больш, чым дае нам Еўропа.

М:
а што яна нам дае?

Павел: працоўныя месцы, прадукты харчавання…

Сяргей:
І нам трэба быць абавязкова разам, таму што ў Расеі ёсць сыравіна (г.зн. ёсць, што нам даць — Н.Е.). Таму што на некаторых палітычных узроўнях з беларусамі не заўсёды лічацца, Расея можа заўсёды абараніць (т . зн даць абарону, бяспеку — Н.Е.). …. Расея заўсёды прыкрые, дзесьці дапаможа …

Андрэй:
Еўропа глядзіць на нас, каб садраць з нас нешта, а не даць нам нешта. Мы для іх так: «А, славяне … ў іх ёсць лес, трэба лес у іх узяць, трэба танную працоўную сілу ў іх ўзяць, яшчэ што-небудзь з іх узяць» …

Прычым, што цікава, у развагах удзельнікаў фокус-груп Расея «дае» «ні за што»: па дружбе, з асабістай сімпатыі, таму што «начальнікі сябруюць і выпіваюць разам», таму што «ў нас менталітэт падобны». І гэтае «ні за што» асабліва прывабна, асабліва каштоўна.

Павел:
Лужкоў сябар нашага прэзідэнта. Далёка хадзіць не трэба: усё трактары купляе, працэнтаў 80 — 90 …

Аляксей: Гэта ў іх там (у Еўропе — Н.Е.) думаюць, пралічваюць: цікава ці нецікава. А ў нас, калі трэба сябру, то апошняе ўсё аддасі, а ён (г.зн. еўрапеец — Н.Е.) гэтага не зробіць. Калі ў сябра праблемы, ты можаш ноччу сарвацца, прыехаць і дапамагчы …

Пры пастаноўцы пытання пра саюз з ЕС узнікае характэрная рэакцыя, што паўтараецца ва ўсіх фокус-групавых дыскусіях — рытарычнае пытанне: «Навошта мы ім патрэбныя?», «Хто нас там чакае?», «Чым мы ім можам быць цікавыя?». У дачыненні да саюзу з Расеяй так пытанне ніхто не ставіць. Мяркуецца па змаўчанні, што хоць мы ім таксама не патрэбныя, яны з намі аб’яднаюцца і без гэтага, без карысці і цікавасці, бо карысць і інтарэс — гэта для дзелавой Еўропы важна, а для Расеі не гэта галоўнае.

Але ёсць сур’ёзныя матыў, якія прымушаюць рэспандэнтаў сумнявацца ў прывабнасці аб’яднаньня з Расеяй і звяртаць свае погляды ў бок Еўропы.

Справа ў тым, што тэма Еўропы ў ходзе дыскусіі непазбежна актуалізуе тэму Беларусі і беларускага.

Беларуская ідэнтычнасць асэнсоўваецца і інтэрпрэтуецца ў супастаўленні з Расеяй, з аднаго боку і з Еўропай, з другога боку. У супастаўленні з Еўропай і Расіяй Беларусь прадстаўляецца грамадскай думцы як нейкае прамежкавае ўтварэнне, як краіна і народ, якія маюць шмат прабелаў у самасвядомасці, у вызначэнні сваёй нацыянальнай сутнасці і сваіх нацыянальных інтарэсаў.

Асабліва востра актуалізуецца пытанне пра беларускую мову, нацыянальную гісторыю і сымбалі. Той факт, што беларусы слаба выкарыстоўваюць сваю мову ва ўсіх сферах жыццядзейнасці і, перш за ўсё, у паўсядзённай практыцы і зносінах, прымушае гаварыць пра несфармаванасць нацыі ў параўнанні з еўрапейскімі народамі. Гэты стан Беларусі як краіны і беларусаў як нацыі ў межах Расіі, расейскага этнасу і культуры прывядзе да поўнага паглынання Беларусі больш буйным і магутным утварэннем і размывання і знішчэння ўсяго беларускага, у тым ліку таго, што было дасягнута ў апошнія гады незалежнасці Беларускай дзяржавы. На думку рэспандэнтаў, гарантыяй гэтага з’яўляецца «імперскасць» Расеі, якая, на думку удзельнікаў дыскусій, ёсць яе іманентнай прыкметай, не скасаванай ні дэмакратычным ладам грамадства, ні развіццём рынкавай эканомікі. У Еўразвязе, насупраць, дзяржавы не зліваюцца ў адзіную імперыю, яны застаюцца самастойнымі. А для Беларусі існаванне ў адзінай прасторы з вялікай колькасцю розных дзяржаў і народаў стане фактарам паскарэння працэсу самаідэнтыфікацыі, ўсведамлення ўласных нацыянальных інтарэсаў і станаўлення як краіны з уласнай якаснай пэўнасцю, адрознай ад усіх іншых краін і народаў.

Адсюль агульны вывад, які быў сфармуляваны адным з удзельнікаў дыскусіі: «У Еўразвязе мы, нарэшце, станем беларусамі».

 

nmnby.eu