Выбух на ст. мэтро Кастрычніцкая. Заява Ўправы Партыі БНФ + 2 відэаролікі Севярына Квяткоўскага. Абноўлены сьпіс пацярпелых ад выбуху. Кампутарная рэканструкцыя выбуха ў метро. Відэа Н. Шамрэй і Т. Гаўрыльчык.

 

Крывавае відэа зь месца выбуху  Відэарэпартаж Тацяны Гаўрыльчык і Насты Шамрэй. 

Рэканструкцыя выбуху ў метро

 

 

У выпуску навін на Першым канале паказалі кампьютарную рэканструкцыю выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 г. Паводле інфармацыі, якая прагучала ў выпуску навін, магутнасць выбуховага прыстасавання склала каля 3 кг у тратылавым эквіваленце. Бомбу, начыненую металічнымі прадметамі, верагодна схавалі пад адной з лаваў. Выбух быў такой моцы, што яе амаль цалкам знішчыла.

 

Нагадаем, што паводле папярэдняй інфармацыі ў выніку трагедыі ў метро загінулі 12 чалавек, паранена больш за 150 чалавек.

 

«Наша Ніва» паводле www.tvr.by

 

 

 

Па дадзеных беларускага МУС, выбух зладзіў мужчына сярэдняга росту ў сіняй шапцы. Арыенціроўка на яго разасланая ва ўсе аддзяленні міліцыі.

 

Ва ўсе аддзяленні беларускай міліцыі паступіла апісанне тэрарыста і фотаробаты, складзеныя следствам пасля выбуху ў менскім метро, ​​якая знес 12 чалавечых жыццяў.

 

— Апісанне даволі скупое, — распавяла Life News крыніца ў мясцовай міліцыі. — Гэта мужчына каўказскай знешнасці, у сіняй вязанай шапачцы з высокім адваротам.

 

Сведкі запомнілі, што падазроны мужчына быў апрануты ў дутую балоневую куртку цёмна-сіняга колеру, цёмныя нагавіцы, чорныя чаравікі. У руках у яго была вялікая спартовая чорная сумка.

 

— На выгляд падазраванаму 25 — 35 гадоў, ростам ён каля 175 см, сярэдняга целаскладу, — працягвае крыніца. — Твар круглы, на шчоках шчацінне. Вось усё, што пакуль вядома пра злачынцу, які зладзіў гэтае пекла.

 

КДБ бачыць замежны след: падазраецца мужчына з неславянскім тварам

 

Ва ўчыненні тэракту ў Мінску падазраецца малады мужчына неславянскага выгляду.

 

Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Вадзім Зайцаў.

 

Паводле яго словаў, складзены фотаробат чалавека, які падазраецца ў непасрэдным учыненні тэрарыстычнага акту ў мінскім метро.

 

Гэта малады мужчына ва ўзросце да 27 гадоў, моцнага целаскладу, ростам 175–180 см. На ім была карычневая куртка і карычневая вязаная шапачка.

На думку кіраўніка КДБ, не выключаная версія, што гэты чалавек быў наймітам.

 

Вадзім Зайцаў праінфармаваў, што выбуховае прыстасаванне на станцыі метро «Кастрычніцкая» было радыёкіраванае і яго прывёў у дзеянне выканаўца. Паводле першасных аператыўна-следчых дзеянняў і экспертнай ацэнкі, выбуховая прылада была няпростая.

 

«Вельмі вялікі сродкаў паражэння, у якасці якіх выкарыстоўваліся розныя металічныя прадметы, як былыя ва ўжыванні, няправільнай формы, так і тыя, што прадаюцца ў крамах», — сказаў старшыня КДБ.

 

Адказваючы на пытанне журналістаў, ці магла гэтая прылада быць вырабленая ў Беларусі, Вадзім Зайцаў сказаў, што на гэтае пытанне трэба адказаць экспертам, адзначае БЕЛТА.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Прычыны выбуху пакуль не вядомыя, на месцы здарэння працуе міліцыя і хуткая дапамога. На цяперашні момант ёсць інфармацыя пра 80 пацярпелых. Паводле крыніцы «Інтэрфаксу» ў сілавых структурах, у выніку выбуху ў мэтро загінулі 5 чалавек.

У Аляксандра Лукашэнка адбываецца экстэнная нарада датычна здарэння. Ён даў загад даць поўнавартасную дапамогу ўсім пацярпелым.

Выбух адбыўся а 17:56. МУС кажа пра «невядомае металічнае прыстасаванне». Ад выбуху абрынуліся нясучыя канструкцыі станцыі. Сведкі паведамляюць пра абвал столі над эскалатарам.

Праспект Незалежнасці ачэплены. Працаўнікі МУС ачапілі месца здарэння. З’явіліся аўтазакі са спецназам, людзей выцясняюць з Кастрычніцкай плошчы. У журналістаў вырываюць фота і відэаапаратуру, выбіваюць з рук мінакоў мабільныя тэлефоны, калі людзі спрабуюць зрабіць здымак.
На месцы аказваецца першая дапамога. Шмат людзей з абпалінамі на тварах, чорныя, нібыта ў сажы.

Ёсць шматлікія параненыя, відаць насілкі з накрытым целам. Агулам ёсць інфармацыя пра 80 параненых.

Выбух адбыўся або на станцыі «Кастрычніцкая», або на «Купалаўскай», з боку ГУМу. Паводле непацверджанай інфармацыі, выбух адбыўся на платформе адной са станцыяў каля цягнікоў.

На месцы здарэння знаходзяцца дзясяткі пажарных машынаў, хуткай дапамогі ды міліцыі.

 

Паводле http://belsat.eu/

 

 

 


 

 

Папярэдні сьпіс пацярпелых ад выбуху ў Менску

 

У спісе магчымыя недакладнасці

 

Анохін Павел Аляксандравіч — 1959 г.н., г. Мінска, вул. Каліноўскага

Галяшэвіч Віктар Браніслававіч 31 год, пр-т Ракасоўскага

Дайнека Віталь Віктаравіч — 52 гады, месца жыхарства — невядома

Капелевіч Таццяна Сяргееўна — 1964 г.н., г. Мінск, вул. Асаналіева

Клепчукова Ганна Валер’еўна 1985г.р. ул.Радужная г. Мінск

Козел Сяргей Мікалаевіч — 1965 г., г. Мінск, вул. Пухавіцкая

Козіч Валер Паўлавіч — 1989 г.н., г. Мінск, пр. газеты «Звязда»

Крутая Інэса Аляксандраўна — 32 года, г. Мінск, вул. Голубева

Ляцяга Кацярына Тадэвушаўна — 1978 г.н., г. Мінск, вул. Крупскай

Мікеенка Ганна Іванаўна — 59 гадоў, г. Мінск, вул. Пляханава

Натуркач Іна Васілеўна 1980 г. н., Мінская вобл., Мінскі р-н

Невядомая Вольга — 35 гадоў, адрас невядомы

Паўлючык Наталля Вітальеўна — 1972 г.н., г. Мінск, вул. Фізкультурна

Петуховіч Кацярына Ігараўна — 1995 г.н., г. Мінск, вул. Альшэўскага

Піліповіч Алена Генадзеўна — 1972 г.н., г. Мінск, зав. Каржанеўскага

Платоненка Аксана Васілеўна — 32 года, г. Мінск, вул. Чачота

Прыліпка Вікторыя Мікалаеўна, 36 гадоў

Пугачова Таццяна Станіславаўна — 29 гадоў, г. Мінск, вул. Варанянскага

Салодкая Ганна Уладзіміраўна 1981 г.н. адрас невядомы

Семілетнікаў Аляксей Аляксеевіч — 2009 г.н., г. Мінск, вул. Магілёўская

Смірнова Юлія Станіславаўна 1986 г., г.Гомель

Сушко Васіль Іванавіч 1956 г.н., г. Мінск, ул.Лынькова

Сцепановіч Алена Міхайлаўна 35 гадоў, адрас невядомы

Тарасава Таццяна Уладзіміраўна — 25 гадоў, г. Мінск, вул. Гарэцкага

Чарнышова Маргарыта Пятроўна — 1975 г.н., г.Мінск, вул. Народная

Чарыеў Хайра 18 гадоў, адрас невядомы.

Чысцякова Валянціна Мікалаеўна — 63 гады (1963? года), г. Мінск, вул. Някрасава

Шкель Святлана Яўгенаўна — 25 гадоў, г. Мінск, вул. Жукоўскага

Шокель Юлія Сяргееўна — 19 гадоў, Віцебская вобл.

Шэлянкоў Уладзіслаў Юр’евіч 1993 г.н. вул. Заслаўская

Яіцкі Яраслаў Аляксандравіч — 26 гадоў, г. Мінск, вул. Нёманская

Ясюкевіч Міра Рэнікаўна — 41 год, г. Мінск, вул. Алтайская

 

 


 

 

Паводле звестак ГУУС Менгарвыканкама

 

Паводле звестак ГУУС Менгарвыканкама, пры выбуху ў менскім метро ў панядзелак загінулі ня менш 7 чалавек, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад»прэс-сакратар ГУУС сталіцы Аляксандр Ластоўскі.


«Па нашых звестках, загінула ня менш 7 чалавек, больш за 50 пацярпелі. Але гэта не канчатковыя звесткі, гэта не афіцыйная пазіцыя ГУУС», — сказаў А.Ластоўскі.


Ён адмовіўся паведаміць пра тое, якія версіі здарэння разглядаюцца праваахоўнымі органамі.

 

 


 

 

Заява Ўправы Партыі БНФ.

 

 

Управа Партыі БНФ выказвае надзвычайную заклапочанасьць выбухам, які здарыўся ўвечары 11 красавіка ў Менскім метрапалітэне. Партыя БНФ патрабуе ад уладаў неадкладнага і аб’ектыўнага расследваньня абставінаў гэтага інцыденту. Партыя БНФ заклікае праваахоўныя органы Рэспублікі Беларусь засьцерагчыся ад выкарыстаньня гэтага інцындэнту ў якасьці падставы для новага вітка палітычных рэпрэсіяў , як гэта мела месца падчас расследваньня выбуху 3 ліпеня 2008 году.

Партыя БНФ заўсёды выступала і выступае выключна за мірныя метады палітычнай барацьбы і супраць

выкарыстаньня гвалту, заклікаючы да таго і іншыя палітычныя сілы.

Управа Партыі БНФ выказвае шчырыя спачуваньні пацярпелым і іх блізкім.