У выніку выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая» загінула ня менш за 11 чалавек, пацярпела ня менш за 125 чалавек. 11 чалавек знаходзяцца ў крытычным стане. Афіцыйная версія таго, што адбылося, пакуль не агучаная. Версіі ўладаў, СМІ, сведчанні відавочцаў. +відэа. Абнаўляецца.

Павел Шарамет: «Выгада ўладаў відавочная» «Коммерсантъ-Online»

На каго »павесяць» тэракт у мінскім метро? Дзмітры Гурневіч

«Гэты тэракт безумоўна носіць палітычнае адценне» belsat.eu

БелТА:

Лукашэнка не выключае сувязі з падзеямі 3 ліпеня

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключае сувязі цяперашняга выбуху ў метро з падзеямі 3 ліпеня. Аб гэтым ён заявіў сёння на экстранай нарадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы даручыў старшыні КДБ прааналізаваць тыя факты іпаглядзець на магчымасць сувязі з выбухам 3 ліпеня 2008 года ў Менску. «Можа быць, гэта звёны аднаго ланцуга. Выявіце, каму выгадна падарваць спакой істабільнасць у краіне, хто за гэтым стаіць», — падкрэсліў Прэзідэнт.

«Я хачу, каб вы запомнілі — вы несяце асабістую адказнасць за расследаванне гэтай крымінальнай справы», — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да старшыні КДБ.

pda.nn.by

 

Давыдзька: нашай краіне абвясцілі вайну

У праграме «Белорусское времечко» на канале АНТ старшыня Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька сказаў, што на перадачу пазваніў невядомы, які сказаў: “Ага, так і трэба вам. Мы і далей так будзем рабіць. Яшчэ болей, таму што пры ўладзе не тыя людзі, хто трэба!»

“Не ўсе разумелі гэта 19-га снежня, — працягваў Давыдзька, — не ўсе разумелі, калі з-за мяжы патрабавалі санкцыяў, не ўсе разумелі падчас арганізацыі валютнай і цукровай панікі, што нашай краіне абвясцілі вайну. Цяпер гэта стала зразумела. Нам абвясьцілі вайну!”

Такім чынам, рулявы ідэалагічнага рупару лукашэнкаўцаў звязаў у адно паслявыбарныя пратэсты, эканамічныя праблемы і сённяшні тэракт. Застаецца чакаць, хто будзе прызначаны вінаватым.

gazeta.ru:

Пакуль афіцыйных версій НЗ беларускія ўлады не вылучаюць. Аднак крыніца беларускага офіса агенцтва «Інтэрфакс» у праваахоўных органах прамаўляе слова «тэракт»: «Асноўная версія ў следства — гэта тэрарыстычны акт. Знешнія прыкметы, характар ​​атрыманых грамадзянамі калецтваў кажа менавіта пра тэракт».

Менчукі ўжо пачалі будаваць уласныя тэорыі адносна таго, што адбылося. «Нават на месцы здарэння разявакі казалі, што гэта можа быць звязана з цяперашняй нашай грашовай сітуацыяй. Пачалася, адным словам, канспіралогія», — сказаў жыхар Менска Максім.

«Пасля 19 снежні напружанне не сціхае, а толькі нарастае, працягваецца ціск на людзей. Таму не выключана, што хтосьці пайшоў на гэты жэст адчаю, — лічыць дацэнт кафедры палітычнай тэорыі МДІМА Кірыл Коктыш. — Але нельга выключаць і таго, што выбух быў арганізаваны для таго, каб яшчэ больш закруціць гайкі, таму што цяпер у Беларусі цяжкая сітуацыя, харчовы і валютны крызіс і людзі незадаволеныя».

<!** Title> <!** EndTitle>

Сведчанні відавочцаў:

радыё «Свабода»: «Я выйшла з апошняга вагону мэтро на станцыі Кастрычніцкая, падышла да эскалятару, які вядзе да ўнівэрсаму «Цэнтральны». Я не пасьпела ступіць на прыступку эскалятару, калі нешта зьверху над эскалятарам выбухнула, пачало валіцца i загарэлася. У мяне адным з асколкаў сьсекла сумку з пляча, дзякуй, усё гэтым і абышлося. Людзей было вельмі шмат, стаяў страшэнны крык, людзі гарэлі. Я бачыла трупы, якія ляжалі, людзі самі спрабавалі некаторых тушыць. Паколькі адрубілася электрычнасьць, стала цёмна, то выбірацца было вельмі складана. Я навобмацак ішла ў адваротны бок, і ня памятаю праз колькі часу выбралася да Дому афіцэраў. Праз гэта выйсьце выносяць параненых. Жудасная карціна…», паведамляе Наша Ніва.

Марыя, якая з 18.30 да 19.30 наведвала сяброўку ў 6 бальніцы.

Людзей прывозілі з пасечанымі нагамі, прывозілі даволі спакойна, без панікі. Прывозілі таксама на такі рэаніматолагаў і медсёстраў, якія не працавалі ў гэтую змену. Таксама бачыла 5 міліцыянтаў і аднаго вайскоўца. Аднаго хлопца прывёз нейкі добарзычлівец. Хлопец мог ісці сам, але нагу нібыта цягнуў за сабой. Ён сказаў, што ў метро на яго ўпаў рэкламны шчыт, таму ён нічога не бачыў. Прывозілі людзей з пасечанымі нагамі, адзін быў з пасечанай каленкай, з якой тырчаў нейкі металічны прадмет.

Журналіст Севярын Квяткоўскі, які знаходзіўся ў момант выбуху каля эскалатара і зняў відэа ў першыя хвіліны пасля здарэння, распавёў TUT.BY:

«Як звычайна, да цягнікоў на станцыі «Кастрычніцкая» сцякаліся два патокі: са станцыі «Купалаўская» і з боку галоўнага ўваходу на «Кастрычніцкую». Я рухаўся ад галоўнага ўваходу, і ў метры ад эскалатара раздаўся магутны хлапок. Усе аўтаматычна прыселі і на кукішках сталі адступаць. Знізу, з перона, шматкамі паваліў з’едлівы дым. Было ўражанне, што нехта запаліў дымавую шашку. Сталі выносіць параненых. Я пачаў здымаць на смартфон. Людзі былі шакаваныя, разгубленыя. Але цісканіны не было. У многіх адзенне была белае ад тынку, а твары чорныя ад сажы. Мы пакінулі станцыю праз цэнтральныя дзверы. Хвілін праз сем з’явіліся ратавальнікі, праз 10 — «хуткая дапамога».

<!** Title> <!** EndTitle>

Журналіст «Звязды» Сяргей РАСОЛЬКА па волі выпадку ў гэты момант апынуўся ў вагоне

Выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая»: ёсць загінулыя

Выбух здарыўся на станцыі метро «Кастрычніцкая», ёсць загінулыя і параненыя, перадае БЕЛТА з месца здарэння.

Пажару на станцыі метро няма, абрушэнняў канструкцый няма. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі МНС, КДБ, МУС, прадаўжаюць пад’язджаць карэты хуткай дапамогі. Параненых развозяць у бальніцы.

18:43:37 Да станцыі мінскага метро «Кастрычніцкая» прыбыло больш
як 10 пажарных разлікаў

 

Да станцыі мінскага метро «Кастрычніцкая», дзе ўчора прагрымеў выбух, прыбыло больш як 10 пажарных разлікаў. Тут жа знаходзіліся карэты хуткай дапамогі і медыцынская служба МНС.

19:10:22 Пасля выбуху ў мінскім метро, паводле слоў сведак,
даўкі не было

Пасля выбуху ў мінскім метро, паводле слоў сведак, даўкі не было, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказалі сведкі, выбух суправаджаўся густым дымам. «Людзі без панікі пакідалі метро, выходзілі праз парапеты, тыя, хто мог, дапамагалі жанчынам і дзецям», — расказваюць сведкі. Сярод пацярпелых былі цяжка параненыя, ёсць загінулыя.

Медыкі аператыўна аказалі ўсю неабходную дапамогу пацярпелым. Большасць з іх адвезлі з месца здарэння ў медустановы. Дакладная колькасць пацярпелых пакуль не вядома.

19:20:04 Выбух здарыўся недзе
ў апошнім вагоне цягніка

 

Паводле слоў відавочцаў, выбух у мінскім метро здарыўся недзе ў апошнім вагоне цягніка, які рухаўся па станцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гук быў падобны на гук, як пры адкрыцці бутэлькі шампанскага. Прыроду паходжання выбуху назваць пакуль складана. Агню амаль не было, але было шмат дыму. На працягу пяці хвілін пачалася эвакуацыя.

19:36:10 Большасць пацярпелых
пры выбуху ў мінскім метро атрымалі сур’ёзнае псіхаэмацыянальнае ўзрушэнні

 

Большасць пацярпелых пры выбуху ў мінскім метро атрымалі сур’ёзнае псіхаэмацыянальнае ўзрушэнне, паведаміў журналістам адзін з супрацоўнікаў хуткай медыцынскай дапамогі, перадае БЕЛТА

«Большасць людзей атрымалі сур’ёзнае псіхаэмацыянальнае ўзрушэнне, — сказаў медсупрацоўнік. — Супрацоўнікі хуткай медыцынскай дапамогі аператыўна аказалі ўсім пацярпелым неабходную дапамогу». Паводле яго слоў, людзі, якія перанеслі найбольшы шок, шпіталізаваны, некаторыя з іх пасля аказання меддапамогі адмовіліся ад шпіталізацыі і былі адпушчаны дадому.

Выбух прагрымеў прыкладна ў 17.54. За дакладнасць гаварыць не буду, мяркую па гадзінніку на сваім мабільным тэлефоне. Цягнік якраз пад’ехаў да станцыі «Кастрычніцкая», дзверы расчыніліся, перада мной на выхад стаяла два чалавекі. Запомніўся чалавек сталага веку ў чорнай скураной куртцы, з сівымі валасамі «пад вожык», але з нейкай, як падалося, дзявоцкай завушніцай у вуху. Напэўна, гэта адцягнула ўвагу, бо калі прагучаў выбух, я не паспеў ступіць яшчэ на платформу. Але перада мной ужо нікога не было, людзі неяк імгненна зніклі. Што ўрэзалася ў памяць? Гэта шырока расчыненыя дзверы вагона, нейкая разгубленасць, часта білася сэрца.

Потым у транспарце людзі казалі, што было нават два выбухі. Мне падалося, што гэта быў адзін, але працяглы, вібрыруючы. Вагон пад нагамі закачаўся, святло пагасла, але не цалкам. Зноў жа не спецыяліст, але ў паветры запахла паленым жалезам. Было вельмі пыльна, зверху пасыпалася тынкоўка. Я ўсё на тых жа паўсагнутых нагах выйшаў з вагона на платформу, атрымалася — якраз пад арку лесвіцы пешаходнага пераходу. Інстынктыўна прыгнуўся: што рабіць? У які бок кідацца? Зноў жа чамусьці ў памяці адклаліся дзверы ці то ў вытворчае, ці то ў бытавое памяшканне ў гэтай самай арцы…

Чуліся пераважна жаночыя крыкі, на падлозе былі нейкія цёмныя плямы дарожкай. Што гэта было, я дакладна не скажу, такіх дарожак бачыў потым яшчэ некалькі, да самага выхаду на паверхню. Прыгінаючыся, азіраючыся па баках, выйшаў з-пад аркі, думаючы куды пайсці далей. Азірнуўся наверх на лесвіцу, нікога там не заўважыў — яна была практычна ўся ў дыме ці пыле. Паперадзе таксама з-за моцнага дыму і пылу былі заўважныя толькі рэдкія постаці. Нават мільганула думка, што ўсе ўжо паспелі выбрацца. Але калі наблізіўся да эскалатара, там было даволі шмат людзей. Напэўна, некалькі дзясяткаў. Асаблівай панікі не было, хутчэй — разгубленасць.

Эскалатары працавалі. Практычна адразу пасля выхаду на платформу я пачаў набіраць нумар жонкі. Тое ж рабілі і многія побач. Сувязь працавала. У фае стаялі два міліцыянеры. Да іх адразу ж кінуліся па дапамогу, падаецца, дзве маладыя дзяўчаты (а можа падлеткі?), якія падтрымлівалі пад рукі з абодвух бакоў трэцюю. Міліцыянеры кінуліся ім насустрач. У фае быў усё той жа непрыемны металічны пах і пыл. Ён адчуваўся нават на выхадзе, ужо бліжэй да свежага паветра. Я выйшаў з пераходу, які каля Дома афіцэраў. У першыя хвіліны тут было адносна няшмат людзей, некалькі дзясяткаў. Тое ж можна было назіраць і праз дарогу насупраць, каля другога выхаду. На лаўку побач пасадзілі адну з пацярпелых, пажылую жанчыну, якой спрабавалі выцерці ад крыві твар. Нехта ў прастрацыі прытуліўся да мармуру выхаду. Побач нервова хадзіла маладая жанчына з закопчаным тварам, якая ўвесь час размаўляла па мабільным тэлефоне. Яе чорная спадніца была пасечана да паловы спераду і ззаду. Ля каменнага парапета бязгучна ўвесь час плакала іншая рыжавалосая маладая дзяўчына. На правай назе ў яе каля калена была кроў. Практычна ўсе тэлефанавалі, што нешта здарылася ў метро… са мной усё ў парадку… ты дзе?.. Адразу з дынамікаў загучала гучнае металічнае папярэджанне: «Людзі, пакіньце станцыю».

У першыя хвіліны транспарт працаваў як звычайна. З паўпустых «сотак» на прыпынкі з непаразуменнем пазіралі людзі. Першая пажарная машына, зноў жа па гадзінніку на маім мабільным, з’явілася з боку цырка, прыкладна праз дзевяць хвілін пасля выбуху. Яшчэ праз хвіліну падляцелі дзве хуткія дапамогі. Адна з іх пачала разварочвацца прама пасярод праезнай часткі, каб можна было спыніцца побач з прыпынкам. Сталі заўважныя і іншыя пацярпелыя, напрыклад, мужчына з акрываўленай галавой, які неяк разгублена пазіраў па баках… Некалькі пазней «хуткія дапамогі» ляцелі адна за адной. Наколькі было відаць з таго месца, дзе я стаяў, каля іншых выхадаў з метро (каля ГУМа) ужо стаяла некалькі магутных МАЗаў МНС. Вырашыў ехаць у рэдакцыю, патэлефанаваў туды. Аўтобуса ўжо давялося чакаць пэўны час, ён падышоў амаль забіты. Тым часам да «хуткай» пацягнуліся людзі, у адной жанчыны ў акулярах уся левая палова твару была залітая крывёю, але яна ішла да машыны сама. Нейкае маладое дзяўчо ў светлай куртцы плакала ў мабільны тэлефон, відаць, звяртаючыся да некага з родных: «Дык скажы, мне звяртацца да медыкаў ці не трэба?».

У аўтобус разам са мной уціснуўся лысаваты мужчына невялікага росту ў чорным паліто, якое было ўсё заляпанае нечым накшталт будаўнічай тынкоўкі, на твары былі бачныя таксама кроплі крыві. У аўтобусе ўжо нейкім чынам асобныя здагадваліся, што ў метро прагучаў выбух, але большасць яшчэ не разумела ў чым справа і задавала пытанні. У адказ коратка гучала: выбух, пераход… Нейкая жанчына пачала настойліва даводзіць таму мужчыну, што ён дарэмна адмовіўся ад медыцынскай дапамогі, не падышоў да медыкаў, маўляў, гэта ў вас шок, эйфарыя, вам трэба звярнуцца па медыцынскую дапамогу. Мужчыну саступілі месца і ён, пакуль я ехаў у аўтобусе, моўчкі сядзеў. Ужо на наступным прыпынку людзей было яшчэ больш. Пасажыры з вялікай цяжкасцю ўціскваліся і выходзілі з «соткі». А на наступных прыпынках сітуацыя была яшчэ горшая. Відавочна, што метро было ўжо цалкам зачыненае на той момант. Людзі проста ішлі ўздоўж праспекта, па абодвух баках. У паветры ўвесь час гучалі сірэны хуткіх дапамог і машын МНС. На сваім прыпынку ледзь вылез з аўтобуса. У пешаходным пераходзе станцыі метро «Акадэмія навук» каля зачыненых дзвярэй у вестыбюль стаяла недзе каля трох дзясяткаў чалавек, пераважна моладзі. Каля рэдакцыі мабільнік яшчэ лавіў. Было некалькі прапушчаных, але адказаць на той момант, заціснуты людзьмі ў салоне, я не мог. Яшчэ калі праз некалькі хвілін я быў на сваім паверсе мне сказалі, што сувязь адсутнічае…

<!** Title> <!** EndTitle>

Тэракт атачэння супраць Лукашэнкі?Адзіная рэалістычная версія гэтага здарэння — атачэнне Лукашэнкі працуе супраць яго.Уладам выбух адназначна нявыгадны: ён наўрад ці адцягне ўвагу ад эканамічных праблемаў, і больш за тое — у паловы краіны ў галаве на аўтамаце спрацавала думка наконт прычаснасці рэжыма да арганізацыі тэрарыстычнага акту. Пагатоў, не для таго ўлады пачалі паступова вызваляць палітычных вязняў пад відавочным ціскам міжнароднай супольнасці, каб ствараць штучную нагоду для масавых рэпрэсій супраць апазіцыі. Хаця ніколі нельга недаацэньваць ступень неадэкватнасці таго, хто прымае рашэнні ў сённяшняй Беларусі.За атакай на менскую падземку мог бы стаяць і хтосьці з актывістаў апазіцыі, пагружаных у дэпрэсію і фрустрацыю пасля таго, што ўлада нарабіла 19 снежня. Самахвярны Дзмітры Галко пасля хвалі рэпрэсій і доўгіх сутак арышту адчайным жэстам абвесціў галадоўку — а хтосьці ў гэты час і з падобнымі адчайнымі думкамі мог рыхтаваць выбухоўку.Хаця і гэта версія адкідаецца, зважаючы на відавочны прафесіяналізм падрыўніка.І на тое, што аналагічны тэрарыстычны акт на 3 ліпеня 2008 г., які няма ніякай нагоды не ставіць у адзін шэраг з гэтым здарэннем, так і застаўся нераскрытым.Расеі атака ледзьве можа быць выгадная: Крэмль трымае Лукашэнку за жабры і мае дастатковы ўплыў і, галоўнае, дастаткова часу ў сваім распараджэнні, каб ціснуць і дыктаваць свае ўмовы.Версіі пра Захад ці дэзарганізаваную-дэмаралізаваную беларускую апазіцыю можна адкінуць адразу.Застаецца толькі адна рацыянальная версія — атачэнне беларускага дыктатара, якое напружана працуе супраць свайго боса і якое на дадзены момант з’яўляецца асяроддзем, дзе могуць быць рэальныя гульцы, хаця б тэарэтычна здольныя ажыццявіць змену ўлады ў краіне. Тэракт перадусім б’е па рэпутацыі беларускага кіраўніка і стварае запыт на бяспеку, якую ён даць больш не можа.Зважаючы на метады, тыя, хто могуць ненадоўга прыйсці да ўлады пасля Лукашэнкі, могуць апынуцца яшчэ горш за яго.Лішне дадаваць, што ўчора канчаткова патануў міф пра Беларусь як выспу стабільнасці.Беларусь не мае праблемных рэгіёнаў з распаўсюджаным сепаратызмам ці рэлігійным экстрэмізмам, як Расія. Тэрарыстычны акі такога маштабу не здараўся ў якойсь іншай сталіцы краіны рэгіёну — Варшаве, Вільне, Кіеве ці Рызе. Ён здарыўся толькі ў Менску. Бо ў Беларусі, у адрозненне ад суседзяў, пануе некампетэнтная рэпрэсіўная дыктатура, пры якой спецслужбы наладжаныя для барацьбы супраць апазіцыі, а не супраць злачынцаў.Ці можа здарыцца так, каб гэтыя людзі хоць цяпер узяліся за галаву? Найноўшая гісторыя Беларусі вучыць быць песімістам.Відавочна, што ўлада зноў апынецца ў разгубленасці і не здолее зрабіць нешта больш эфектыўнае за якуюсь чарговую кампанію па татальнай дактыласкапіі ці чарговае зацісканне правоў чалавека ў краінеДай нам Божа, каб такога больш ніколі не паўтарылася.