ePramova сумесна з Беларускай Партыяй Зялёныя (БПЗ) запрашае ўсіх прыняць удзел у віктарыне, прысвечанай угодкам Чарнобыльскай катастрофы. Кожны ўдзельнік можа праверыць свае веды аб ядзернай энергетыцы і выйграць кнігу пра Чарнобыль.

26  красавіка 1986 году на 4-м энэргаблёку Чарнобыльскай АЭС адбыўся выбух, які змяніў сусветную мапу мірнага атаму. У вынікі выбуху быў разбураны рэактар і тэрыторыя на дзясяткі кіламетраў вакол станцыі была цалкам прызнаная непрыгоднай для жыцця. У выніку аварыі найбольш пацярпела тэрыторыя Беларусі.

d3f43dee-0516-4a7f-bfca-dc505dd83604Жыхары Беларусі павінны ведаць, што праблемы Чарнобыля не скончыліся. Чарнобыль застаецца небяспечным і надалей, смеротна небяспечнае ўдзеянне наступстваў Чарнобыля працягваецца, а сапраўдныя жахі радыяцыйнага забруджвання толькі пачынаюцца. Чарнобыль не мусіць быць проста нагоднай для сумных словаў раз на год. Калі мы забудземся на ахвяры гэтай створанай рукамі чалавека катастрофы, то мы рызыкуем адчуць яе ізноў.

Будучыня чалавецтва ў руках чалавецтва – і гэта сама жахлівае. І Чарнобыль гэтаму падцвержданне.

Пераможцамі адукацыйнай віктарыны стануць удзельнікі, якія хутчэй за ўсіх правільна адкажуць на 20 пытанняў. Переможца віктарыны з найлепшым вынікам атрымае навукова-мастацкі альбом «Чарнобыль» з подпісам выдаўца  і аднаго з аўтараў – Дзяніса Раманюка!

Віктарына скончыцца 26 красавіка 23:59 па Мінску. Жадаем поспеху!

Віктарына ў сацыяльных сетках:

https://twitter.com/epramova/status/724544153921699840

https://plus.google.com/+EpramovaOrg/posts/evx2KDfGWU9

https://ok.ru/epramova/topic/65374037368916

http://vk.com/e_pramova?w=wall-68302701_223

https://www.facebook.com/epramovaorg/posts/500342993482426

30hodCharnobyliu