У стужцы сяброў натрапіў на спасылку на ўнікальны і цікавы фотадакумент — візітку Івана Луцкевіча.

Магчыма, гэтая інфармацыя будзе цікавай для дасьледчыкаў жыцьця і дзейнасьці Івана Луцкевіча.

Сярод 302 візітак, пераважна ўкраінскіх дзеячоў, якія былі ўручаныя выдатнаму ўкраінскаму гісторыку і грамадзкаму дзеячу, стваральніку УНР праф. Міхаілу Грушэўскаму выявілася візітка аднаго з пачынальнікаў і галоўнага ідэолага беларускага Адраджэньня ў 20-м стагоддзі Івана Луцкевіча!

Візітка аформлена на французскай мове. Іван (Ян Герман) Луцкевіч прадставіўся праф. Грушэўскаму як сябра і супрацоўнік Інстытуту археалогіі ў Пецярбургу.

Вось так яна выглядала:

Візітка Івана Луцкевіча захоўваецца ў Цэнтральным Дзяржаўным гістарычным архіве ў г. Кіеве, у фондзе М.Грушэўскага, а дакладней — вось тут: ЦДІАК України (ф. 1235, оп. 1, спр. 875)

Гэтая візітка Івана Луцкевіча прадстаўлена цяпер на выставе «Візитка як традиційний носій контактної інформації», якія знаходзяцца ў фондзе Цэнтральнага Дзяржаўнага гістарычнага архіву ў г. Кіеве.

Пра гэтую выставу візітак гл. тут: http://cdiak.archives.gov.ua/v_vizytky.php

jacviah.livejournal.com