Калі дым грандыёзнасці аксамітных рэвалюцыяў быў развеяны новай дэмакратычна-капіталістычнай рэчаіснасцю, людзі адрэадагавалі з непазбежным расчараваннем, якое вылілася ці то ў настальгію па “добрых старых” часах пры камунізме, ці то ў правы нацыяналістычны папулізм, а часам і ў запозненае аднaўленнe антыкамуністычнай параноі.

Нядаўна адзначалася дваццацігоддзе разбурэння Берлінскай Сцяны. У роздумах над тымі падзеямі агульнапрынята падкрэсліваць іхнюю чароўную прыроду: здавалася, мара спраўдзілася, камуністычныя рэжымі разваліліся як картачныя хаткі, і свет раптам перамяніўся такім чынам, што было б неверагодна ўсяго некалькі месяцаў назад.

 

Тым ня менш, калі дым грандыёзнасці аксамітных рэвалюцыяў быў развеяны новай дэмакратычна-капіталістычнай рэчаіснасцю, людзі адрэадагавалі з непазбежным расчараваннем, якое вылілася ці то ў настальгію па “добрых старых” часах пры камунізме ці то ў правы нацыяналістычны папулізм, а часам і ў запозненае аднaўленнe антыкамуністычнай параноі.

 

Першыя две рэакцыі лёгка зразумець. Ад тых правых, якія дзесяцігоддзі таму выкрыквалі “Лепей мёртвым, чым чырвоным!”, цяпер можна пачуць “Лепей чырвоным, чым есці гамбургеры”. Камуністычная настальгія нават ня вартая быць усур’ёз успрынятай: хутчэй людзі такім чынам паступова пазбаўляюцца мінулага, чым шчыра жадаюць вярнуцца ў шэрую сацыялістычную рэальнасць. Што ж датычыцца правага папулізму, то ён характэрны ня толькі для Ўсходняй Эўропы, але ўсіх краінаў, што былі захопленыя ў вадаварот глабалізацыі.

 

Куды большую цікавасць прыцягвае адраджэнне анты-камунізму ад Венгрыі да Славеніі. Увосень 2006 года буйныя пратэсты супраць кіруючай Сацыялістычнай партыі на некалькі тыдняў паралізавалі Венгрыю. Пратэстоўцы злучалі эканамічны крызіс у краіне з кіраваннем наступнікаў Камуністычнай партыі. Яны адмаўлялі саму легітымнасць ураду, ня гледзячы на тое, што тыя прыйшлі да ўлады праз дэмакратычныя выбары. Паліцыя, якая паявілася аднавіць грамадзкі парадак, была параўнована з зaдушыўшай у 1956 годзе анты-камуністычнае паўстанне Савецкай Арміяй.

 

Гэты новы анты-камуністычны страх пераследуе нават сымбалі. У чэрвені 2008 Літва выдала закон, які забараняе публічную дэманстрацыю камуністычных выяваў сярпа і молата, а таксама не дазваляе граць Савецкі гімн. У красавіку 2009 года польскі ўрад прапанаваў пашырыць забарону i на камуністычныя кнігі, вопратку ды іншыя рэчы: напрыклад, хтосці можа быць арыштаваны за майку з выявай Чэ Гевары.
Ня дзіва, што галоўнае абвінавачванне, якое правыя папулісты ў Славеніі высоўваюць левым партыям, гэта “спадчыннасць” старога камуністычнага рэжыму. Hовыя праблемы і выклікі y такой задушлівай атмасферы зменшаныя да паўтарэння старых змаганняў. Даходзіць нават да абсурду: ў Польшчы і Славеніі падтрымка правоў гомасексуалістаў і легальных абортаў лічылася часткай сакрэтнага камуністычнага плану па растленні нацыі.

 

Дык адкуль чарпаюць сваю сілу гэтыя анты-камуністычныя ўваскрашэнні? Чаму старыя прывіды былі рэанімаваныя ў краінах, дзе шмат маладых людзей нават ня памятаюць пра камуністычныя часы? Новы анты-камунізм проста адказвае на пытанне “Калі капіталізм настолькі лепшы сацыялізм, чаму тады нашае жыццё такое паганае?”

 

Гэта таму, паводле шматлікіх меркаванняў, што мы яшчэ насамрэч не ў капіталізме. Замест сапраўднай дэмакратыі мы маем яе махлярскую маску, тыя ж самыя таемныя сілы цягаюць за ніткі ўлады і вузкая секта былых камуністаў маскіруецца пад новых уладальнікаў і мэнаджароў – насамрэч нічога не змянілася, таму нам патрэбнае новае ачышчэнне, рэвалюцыя мусіць быць паўтораная…

 

Гэтыя запозненыя анты-камуністы ня могуць зразумець таго, што злеплены імі вобраз грамадства самым дзіўным чынам нагадвае часта злоўжываны традыцыйнымі левымі вобраз капіталізму: грамадства, у якім фармальная дэмакратыя прыкрывае ўладарства багатай меншасці. Ішымі словамі новароджаныя анты-камуністы не спасцігаюць, што, тое што яны ганьбяць як вычварэнскі псэўда-капіталізм, і ёсць капіталізмам.

 

Можна таксама узгадаць, што пасля развалу камуністычных рэжымаў расчараваная наменклатура эфектыўна лепей пасавала да ўпраўлення новай капіталістычнай эканомікай, чым народныя дысідэнты. У той час, як героі анты-камуністычных пратэстаў працягвалі жыць у сваіх марах аб новым грамадстве справядлівасці, шчырасці і салідарнасці, былыя камуністы здолелі паспяхова прыстасавацца да новых капіталістычных правілаў і жорсткага свету рынкавай эфектыўнасці, улучаючы старыя і новыя брудныя хітрыкі ды карупцыю.

 

Далейшых акалічнасцяў дадаюць краіны, у якіх камуністы дазволілі выбух капіталізма захоўваючы ўладу: і цяпер яны гучаць большымі капіталістамі, чым Заходнія ліберальныя капіталісты. У шалёным падвойным выкручванні ідэяў капіталізм атрымаў перамогу над камунізмам, але кошт гэтаму такі, што камуністы перамагаюць капіталізм на ягоным жа полі.

 

Вось чаму сённяшні Кітай настолькі няўстойлівы: капіталізм заўсёды быў безнадзейна звязаны з дэмакратыяй, і перад выбухам капіталізму ў Народнай Рэспубліцы шматлікія аналітыкі дапускаюць, што палітычная дэмакратыя непазбежна ўвойдзе ў свае правы.

 

Але, што калі гэты зацягнуты перыяд аўтарытарнага капіталізма выявіцца больш эфектыўным, больш прыбытковым, чым наш ліберальны капіталізм? Што, калі дэмакратыя ёсць перашкодай, а не натуральным і неабходным спадарожнікам эканамічнага развіцця.

 

У такім выпадку ў пост-камуністычных краінах расчараванне ў капіталізме ня мусіць быць абвергнутае на падставе “няспелых” спадзяванняў людзей, якія ня мелі ніякага ўяўлення пра рэалістычны вобраз капіталізму.

 

Калі людзі пратэставалі супраць камуністычных рэжымаў ва Ўсходняй Эўропе, большасць з іх не прасіла капіталізм. Яны хацелі свабоду жыць па-за межамі дзяржаўнага кантролю, збірацца і казаць, пра што пажадаюць; яны хацелі простага і шчырага жыцця, далей ад прымітыўнай ідэалагічнай індакрынацыі і распаўсюджанай цынічнай крывадушнасці.

 

Шмат назіральнікаў зазначала, што ідэі, якія кіравалі пратэстоўцамі былі ў большай ступені пазычаныя з пануючай сацыялістычнай ідыялогіяй – людзі імкнуліся да таго, што лепей за ўсё можа быць абазначанае як “сацыялізм з чалавечым тварам”. Верагодна трэба даць такому падыходу яшчэ адзін шанец.

 

Да галавы прыходзіць гісторыя з савецкім інжынерам Віктарам Краўчанкам, які ў 1944 годзе падчас наведвання Вашынгтону з гандлёвай місіяй папрасіў прытулак і пазней напісаў мемуары “Я выбраў свабоду”. Ягоныя справаздачы ад першай асобы пра жахі сталінізму ўлучалі дэталёвае апісанне масавага голаду ва Украіне на пачатку 1930х, калі Краўчанка яшчэ верыў у сістэму і дапамагаў ажыццяўляць калектывізацыю.

 

Большасць людзей ведае нешта пра яго да 1949 года. У той час Краўчанка падаў у суд на Les Lettres Fraincaises за паклёп, нібыта ён — п’яніца, які часта біў сваю жонку, і што нібыта ягоныя мемуары былі прапагандысцкай справай амерыканскіх шпіёнаў. У парыскім судзе савецкія генералы і рускія сяляне сталіся сведкамі, каб абвергнуць праўду ў напісаным Краўчанкам, а сам працэс вырас з прыватнай справы ў судовы працэс над усёй сталінскай сістэмай.

 

Адразу пасля сваёй перамогі, калі Краўчанка ўсё яшчэ віталі па ўсім свеце як героя халоднай вайны, ён меў смеласць палымяна выказацца супраць палявання на ведзьмаў Джозэфам Макарці. “Я глыбока веру, што ў барацьбе супраць камуністаў і іхніх арганізацыяў … мы ня можам і ня мусім ужываць метады і формы, якія выкарыстоўваліся імі самімі.” Ягоныя перасцярогі амерыканцам заключаліся ў змаганні са сталінізмам такім спосабам, каб не быць падобным на свайго апанента.

 

Краўчанка станавіўся ўсё больш і больш апантаны нераўнапраўнасцямі заходняга свету, і напісаў працяг сваіх мемуараў пад назвай “Я выбраў справядліваць”. Ён прысвяціў сябе пошуку менш эксплуатацыйных формаў калектывізацыі і апынуўся ў Балівіі, дзе ён растраціў усе свае грошы каб арганізаваць бедных фермераў. Зламаны сваімі няўдачамі ён вёў вельмі прыватнае жыццё да тых часоў, як скончыў жыццё самагубствам у 1966 годзе дома ў Нью-Ёрку.

 

Ашуканыя камуністамі 20 і расчараваныя капіталізмам 21 стагоддзя мы можам толькі спадзявацца на новых Краўчанкаў, і што для іх усё скончыцца куды лепей. У пошуках справядлівасці яны пачалі б з чыстага ліста. Ім трэба было б вынайсці новыя ідыялогіі. Яны будуць публічна асуджаныя як небяспечныя ідыялісты, але яны адныя прачнуліся б ад ідыялістычных сноў, што трымаюць усіх нас пад сваім заклёнам.

 

Перакладзена batury з ангельскай мовы паводле першапублікацыі ў New York Times

 

batury.livejournal.com