Лукашэнка хавае маці Колі, хавае ўласную (былую?) жонку, хавае ў адпаведнасьці з «вынікамі» «рэфэрэндума» 1996 г. грошы ў непразрыстыя фонды.

Зразумела, што першым этапам ператварэньня пост-лукашэнкаўскай Беларусі ў нармальную дэмакратычную краіну, першым этапам выпрацаваньня нейкай палітычнай культуры будзе «кучмаўская Ўкраіна»: «партыя Івановіча», «партыя Пятровіча», мардабой у парлямэнце, карупцыя, чорны піар, чорны нал і гэтак далей. І пры ўсім гэтым гэта будзе прагрэс на фоне таго, што сёньня. Але тым хутчэй Беларусь пройдзе праз усе гэтыя этапы, чым больш актыўна мы будзем зь іхнымі яўнымі праявамі змагацца а хоць бы нават цяпер, на далёкіх-далёкіх подступах.

Калі ўсё ж ўвязацца ў дыскусію вакол цяпер ужо, я спадзяюся, _былога_ будучага кандыдата ў прэзыдэнты Вольгі Карач, можна паразважаць пра тое, колькі каштуе сурагатнае мацярынства ва Ўкраіне:

«Если посчитать обобщенно, то медицинская процедура (обследование родителей и суррогатной матери, искусственное оплодотворение и т.д.) обойдется биологическим родителям примерно в 30-40 тысяч грн. Кроме этого, нужно выплатить компенсацию суррогатной матери в размере 10-15 тысяч долларов. Плюс – около 300 долларов составляет ежемесячное содержание в период беременности. А это, поверьте, немного. К примеру, в России женщины, выносившие чужих детей, получают гонорар в 25 тысяч долларов».

Узгадваецца ў сувязі з узнікаючымі пытаньнямі пра матэрыяльнае становішча таксама яшчэ адзін немалады-малады палітык Андрэй Дзьмітрыеў і ягонае скандальнае старое інтэрвію.

«Осенью 2010 года машина была уже у меня, обошлась очень дешево — всего в 23 тыс. долларов. Пробег на тот момент был около 120 тыс. миль.», казаў пан Дзьмітрыеў

«Дёшево», разумееце. Сярэдні заробак у Беларусі — каля 500 даляраў у месяц.

Чалавек, што прэтэндуе на публічны пост, не павінен быць бедным, але ён павінен быць транспарэнтным. Калі вы, беларускія палітыкі, хочаце, каб за вамі ішлі людзі, прызвычайцеся да празрыстасьці і вучыцеся прама і канкрэтна адказваць на пастаўленыя пытаньні. А не як гэта рабіла тая ж пані Карач у сваёй недастаткова скандальнай канфэрэнцыі на «Радыё Свабода».

Бо як людзі вам павінны давяраць, калі вы купляеце аўтамабілі за 23 тысячы даляраў, кажаце, што гэта танна, але крыніцу заробкаў акрэсьліваеце, скажам так, даволі абстрактна?

А што калі вы атрымліваеце фінансаваньне ад рэжыма ці прырэжымных алігархаў?

А што калі вы раскрадаеце замежныя гранты, якія выдзяляюцца на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі?

Кажаце, Беларусь дыктатарская краіна і калі ты засьвеціш сваю працу ці бізнэс, ты можаш іх страціць? І вы пры гэтым хочаце сказаць, што яны дагэтуль застаюцца незасьвечаныя перад спэцслужбамі — у той момант, калі вы ўжо зьяўляецеся заўважнымі апазыцыйнымі палітыкамі?

Дык тады ня трэба сябе пазыцыянаваць як палітыка і кандыдата ў прэзыдэнты, ручкацца з замежнікамі і тлуміць ім галаву. Проста займайцеся грамадзкім актывізмам, выказвайце думкі, рабіце справы, рыхтуйце глебу для пераменаў — за апошнія дваццаць гадоў трэба было зразумець, што гэта доўгая справа.

У сучаснай Беларусі ня можа быць апазыцыйнай палітыкі. Можа быць грамадзкі і грамадзянскі актывізм, можа быць праваабарончая дзейнасьць, можа быць дысыдэнцтва, можа быць асьветніцтва. Таксама можа быць выконваньне ролі спарынг-партнэра для рэжыма, ролі псэўдаапазыцыйнай «дэкарацыі», каб недэмакратычныя выбары не выглядалі выбарамі Туркмэнбашы (якімі яны на самой справе зьяўляюцца).

Ну і да недзяржаўнай беларускай журналістыкі таксама вялікія пытаньні, у сувязі з дасьледваньнем. Як наконт журналісцкага рассьледваньня пра карупцыю і грантаедзтва ў апазыцыйным асяродзьдзі? Зьняпраўдзіць (а можа пацьвердзіць?) тое, што распавядае прапаганда БТ? На што жывуць лідары апазыцыі? Раз ужо не атрымалася рэжым перамагчы, дык давайце задамо пытаньні тым, хто нясе за гэта прамую адказнасьць, м?