Тры гады назад ад нас сыйшоў заснавальнік і шматгадовы дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі. За гэты час беларуская супольнасць так і не змагла сплаціць доўг перад гэтым цудоўным чалавекам  і геніяльным палітолагам, роўных якому бадай не было ў Беларусі ў першае дзесяцігоддзе XXI ст. За гэты час  не выдадзена яго ніводнай кнігі, хоць адпаведных матэрыялаў набярэцца прынамсі на пяць тамоў.

 

Каб запоўніць гэты прабел, «ARCHE» прапануе вашай увазе калекцыю артыкулаў і даследаванняў, чый агульны аб’ём каля  350 старонак.

Адметнасць прапановы палягае ў тым, што яны выдадзеныя не адной кнігай, а расцярушаныя ў 13 маладаступных цяпер выданнях.

Ніжэй мы даём пералік тэкстаў з калекцыі ў храналагічным парадку:

1. Эканамічная палітыка Лукашэнкі. Змест:

– Уводзіны;

– Фармаванне антырынкавых эканамічных падыходаў у постсавецкі перыяд;

Чаму папулізм? Падабенства і адрозненні паміж беларускім і лацінаамерыканскім досведам;

 Эканамічная палітыка беларускага ўраду за Кебічам;

 Прыход Лукашэнкі;

 Эканоміка і выбарчая кампанія;

 Перыяд палавіністых рэформаў;

 Атака на рэформы: аслабленне макраэканамічнай дысцыпліны і наступ на банкаўскі сэктар;

 Спыненне прыватызацыі;

 Знішчэнне прыватнага сектару эканомікі;

 Вяртанне да мяккай бюджэтнай палітыкі;

 Спробы вяртання пяцігадовых планаў;

 Пасля 24 лістапада 1998: палітычная сітуацыя;

 Імклівы ўзлёт, 1997—98 гг. ;

 “Беларускі эканамічны цуд” ;

 Беларускі “цуд” і лацінаамерыканскія ўзоры папулізму: падабенства і адрозненні;

 Пераможцы і пераможаныя: эканамічныя і палітычныя вынікі;

 Расійскі фактар у захаванні ўмоваў для росту;

 Абвал беларускага рубля ў Маскве;

 17 жніўня 1998 і ягоныя вынікі;

 Флірт з рэформамі? Паварот у 2000 годзе да рынаквай палітыкі;

 Кола замкнулася? Год выбараў;

 Высновы

Першапублікацыя: Беларуска-расійская інтэграцыя. Аналітычныя артыкулы. Менск: УП “Выдавецтва “Энцыклапедыкс”, 2002. С. 33-82.

2. Палітычная эканомія беларуска-расійскай інтэграцыі

 Уводзіны;

 Інтэграцыя за Кебічам і Шушкевічам;

 Drang nach Osten? Лукашэнка ў гіпатэтычнай бітве за Крэмль;

 Лукашэнка і расійскія СМІ;

 Расійска-беларускі саюз: эканамічная выгада для Беларусі;

 Мытная і валютная інтэграцыя;

 Саюзны бюджэт і фінансава-прамысловыя групы;

 Вайсковае супрацоўніцтва;

 Прыход Пуціна;

Высновы

Першапублікацыя: Беларуска-расійская інтэграцыя. Аналітычныя артыкулы. Менск: УП “Выдавецтва “Энцыклапедыкс”, 2002. С. 222-269.

3. Кніга “Адкладзеная свабода.  Посткамуністычны аўтарытарызм у Сербіі і Беларусі”.

Змест:

Уводзіны

Раздзел 1. “Выкрадзеная трансфармацыя”: паходжанне аўтарытарнай улады;

 Гістарычнае ўзнікненне сацыяльных разломаў у двух грамадствах;

 Мілошавіч і Лукашэнка — палітычныя апартуністы;

 Сербскія дысідэнты ўзгадавалі аўтарытарны нацыяналізм;

 БНФ у пагоні за немагчымым;

Раздзел 2. Modus operandi i modus vivendi персаналізаваных аўтакратый

 Механізмы маніпуляцыі і кантролю ў Беларусі;

 Міжнародная ізаляцыя — сродак умацавання аўтарытарнай большасці?

 Малаімавернасць элітных і кампрамісных варыянтаў трансфармацыі;

“Маральная” палітыка ці палітычная самаізаляцыя?

Раздзел 3. У замкнутым коле — досвед палітычнага самазабойства сербскай і беларускай апазіцыі;

 Выбары, рэвалюцыя, разгром: прэзідэнцкія кампаніі ў Югаславіі і Беларусі;

Раздзел 4. Сацыяльныя перадумовы для палітычных пераменаў (і застою)

 Пратэставыя настроі ў грамадстве;

Падтрымка эканамічных і палітычных пераўтварэнняў;

 Аб’яднанне апазіцы;

Праграмы і рыторыка дэмакратычных кандыдатаў;

 Арганізацыя кампаніі;

 Абарона ад фальсіфікацый, вулічная барацьба і палацавы пераварот: логіка падзей;

 Заходняя дапамога апазіцыйным кампаніям;

 Высновы.

Кніга друкавалася: ARCHE. 3. 2003. С.124-142, ARCHE. 4. 2003. С.223-239. ARCHE. 5. 2003. С.278-288. ARCHE. 6. 2003. С.176-196.

4. Рэжым Лукашэнкі паміж дзвюма выбарчымі кампаніямі: вонкавыя і ўнутраныя фактары (дэ)легітымізацыі. Першапублікацыя: Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі. Вільня, 2003. С. 80-103.

5. Крызіс апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2001 году. Першапублікацыя: Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі. Вільня, 2003. С. 104-130.

6. Змяненне палітычнага раскладу пасля мясцовых выбараў і перспектывы наступных выбарчых кампаній. Першапублікацыя: Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі. Вільня, 2003. С. 253-279.

7.  Савецкая экзотыка, расейская правінцыя ці еўрапейская дзяржава? Рэцэнзія на кнігі:

Сontemporary Belarus: Between Democracy and Dictatorship. Edited by Elena Korosteleva, Colin W. Lawson, and Rosalind J. Marsh. London: RoutledgeCurzon, 2003; The EU and Belarus: Between Moscow and Brussels.

Edited by Ann Lewis. London: The Federal Trust Europe’s Eastern Borders Series, 2002.  ARCHE. 2. 2003. С.114-116.

8. Страшны сон расейскамоўных лібералаў. Рэцэнзія на кнігу: Леонид Злотников. В петле популизма: идеология, политика и экономика в независимой Беларуси. Минск: Энциклопедикс, 2002. ARCHE. 1. 2004. С.25-31.

8. Гістарычны выбар Лукашэнкі. Рэцэнзія на кнігу: Александр Григорьевич Лукашенко. Исторический выбор Беларуси. Лекции, прочитанные в высших учебных заведениях г. Минска. Минск: Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2003. ARCHE. 2. 2004. С. 5-15.

9. Карані і метады постсавецкай віртуальнасці. Рэцэнзія на кнігу: Andrew Wilson, Virtual Politics: Faking Democracy in the Post-Soviet World. New Haven and London: Yale University Press, 2005. ARCHE. 6. 2005. С. 119-123.

10. Беларусь: анатомія прэвентыўнага аўтарытарызму. Змест:

 Уступ;

Асэнсаванне і тлумачэнне стратэгіі апярэджвання;

Беларускі выпадак: дынаміка спаўзання ў аўтарытарызм і вехі авалодання Лукашэнкам палітыкай апярэджвання;

Культурнае апярэджванне: параза нацыяналізму і ўкараненне лаальнай да аўтарытарызму ідэнтычнасці;

Інстытуцыйнае апярэджванне: легалізацыя прэзідэнцкага абсалютызму і яго вынікі;

Тактычнае апярэджванне: абезгалоўліванне апазіцыі;

 Першае знаёмства з рэвалюцыйнымі сцэнарамі: урок, атрыманы ад падзення Мілошавіча;

 Супраціў «аранжавай пагрозе»: інструмэнтар апярэджвання пашыраецца;

 Прэвентыўны аўтарытарызм у міжнародным кантэксце;

 Высновы.

Першапублікацыя: Геапалітычнае месца Беларусі ў Еўропе і свеце. Матэрыялы канферэнцыі, 11-12 лістапада 2006, Варшава, 2007. С. 47-81.

11. Русіфікацыя + каланіялізм = грамадзянская нацыя? Сацыялогія моўна-культурнага пытання ў Беларусі. Змест:

 Уводзіны;

 Актуальныя моўныя практыкі;

  Мова ў кантэксце іншых каардынатаў нацыянальнай самасвядомасці;

  Пажаданыя моўныя практыкі;

  Моўныя практыкі ды грамадзянская самасвядомасць.

 Высновы. ARCHE. 1-2. 2011. С. 11-35.

12. Рэквіем па дыялогу, або Няскончаная п’еса для механічнага Бруселя. ARCHE. 1-2. 2011. С. 217-227.

13. Тры хвалі, чатыры шляхі. Уводзіны да кнігі “Матывацыі супраціву. Кніга апытанняў”. Вільня, 2011. С. 7-19.

Агульны аб’ём: 338 старонак у 13 розных выданнях.

Увага: прапануецца толькі 6 камплектаў калекцыі.

Замовіць гэтыя выданні можна, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by. Цана 1 камплекта з 13 выданняў—299 тыс. рублёў (кошт дастаўкі ўключаны). Прапанова актуальная да 20 ліпеня.

Замаўляючы камплект выданняў, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Памяці Віталя Сіліцкага», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, а таксама тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.