Белыя плямы замест лідэраў.

Складаецца ўражанне, што інтэрнэт-старонка Партыі БНФ ладзіць нешта кшталту італьянскага страйку ў дачынененні да новага старшыні партыі. Тыдзень пасля з’езду правісеў блок «Нашы лідэры», дзе старшынём партыі ўказваўся Лявон Баршчэўскі. Цяпер гэты блок увогуле знялі, а што новы старшыня партыі Аляксей Янукевіч можна даведацца толькі гартаючы стужку навінаў. Тая самая гісторыя з кадравым складам сойму — новы склад ёсць у стужцы навінаў, а ў адпаведнай рубрыцы — стары.

 

Абнаўляецца раздзел «Блёгі лідэраў» — прынамсі блогі Лявона Баршчэўскага і Вінцука Вячоркі. Што тычыцца новага старшыні партыі, то апошні раз Аляксей Янукевіч пісаў туды 28 лістапада 2008 году.
Але разам з тым, падобна, што «старая гвардыя» саступіла ўсё ж на сайце кіраванне блокам навінаў. Таму што паведамленне пра тое, што сход актыву Партыі БНФ г.Менску падтрымаў вылучэнне Лявона Баршчэўскага ў якасці партыйнага кандыдата ў прэзідэнты, пачатае стварэнне групы падтрымкі Л.Баршчэўскага, — няма на сайце партыі. Пра гэтае ёсць згадка ў блогу Баршчэўскага, але цалкам навіну даведаўся толькі праз subscribe.ru ў якасці Навін АДС.

 

Дарэчы, на сайце АДС нататка Баршчэўскі збірае ініцыятыўную групу мае іншага аўтара.

 

http://paulyuk.livejournal.com

 

 


 

 

Паўлюк Быкоўскі — журналіст.