Выйшлі першыя ў гэтым годзе нумары інфармацыйнага бюлетэня «Аховы птушак Бацькаўшчыны» і часопіса «Птушкі і мы».


На старонках нашых выданняў вы даведаецеся шмат новага і цікавага. Напрыклад, пра веснавое паляванне, «рыбны» праект АПБ, кампанію «Жывая вясна». Вы навучыцеся адрозніваць свірстуноў Беларусі, прачытаеце інтэрв’ю з кіраўнікамі самых буйных клубаў «Крылаты дазор» і шмат іншага. Пачытаць ці спампаваць часопіс і бюлетэнь можна тут.

Інфармацыйны бюлетэнь Часопіс «Птушкі і мы»

Мы ўжо разаслалі усім нашым сябрам першыя ў гэтым годзе нумары часопіса і бюлетэня. Калі вы таксама хочаце атрымліваць выданні «Аховы птушак» у папяровым выглядзе, далучайцеся да нас!