У Гродне выйшла з друку кніга былога дырэктара Дзятлаўскага раённага краязнаўчага музея Фёдара Красюка “Зецела або Падарожжа па старых вуліцах Дзятлава”.

Аўтар цікава распавядае не толькі пра старыя вуліцы Дзятлава, а, наогул, пра гісторыю Дзятлава, пра тыя падзеі, якія адбываліся на працягу некалькіх апошніх стагоддзяў на Дзятлаўшчыне, пра лёсы знакамітых дзятлаўчан, якія мелі дачыненне да дзятлаўскай зямлі і яе гісторыі.

У кнізе вельмі шмат фотаздымкаў старога Дзятлава, Дзятлава 1960-х гадоў, сучасных здымкаў.