Аргкамітэт па ўшанаванні памяці Ларысы Геніюш падрыхтаваў зварот да кіраўніцтва краіны з хадайніцтвам аб рэабілітацыі паэткі. Пад ім падпісаліся вядомыя прадстаўнікі культуры і грамадскага жыцця Беларусі.

Далучаецца да гэтага хадайніцтва і Беларуская праваслаўная царква. Пра гэта паведаміў Радыё Рацыі  старшыня аргкамітэту Міхась Скобла:

– Зварот падрыхтаваны. Нядаўна я сустракаўся з архімандрытам Аляксеем Шынкевічам, прадстаўніком беларускага экзархату па сувязі з грамадскасцю. Царква таксама падтрымае гэты зварот і далучацца да гэтага хадайніцтва.

Зварот адносна рэабілітацыі Ларысы Геніюш будзе пададзены ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь і ў кіруючыя органы краіны. Нагадаем, што сёлета 9 жніўня спаўняецца стагоддзе вялікай беларускай паэткі. З тае нагоды на леташнім з’ездзе беларусаў свету 2010 год быў абвешчаны Годам Ларысы Геніюш.

www.racyja.by