Нядаўні пераход газэты «Наша Ніва» на школьны правапіс пакінуў абыякавым мала каго з  прадстаўнікоў беларускамоўнай грамады, але асабліва востра гэты неадназначны крок рэдакцыі газэты ўспрынялі , натуральна, тыя людзі, якія на працягу апошніх дзясяцігодзьдзяў прыкладалі вялікія намаганьні, скіраваныя на адраджэньне і разьвіцьцё клясычнага правапісу беларускай мовы. ТУТ можна азнаёміцца з пунктам гледжаньня на праблему аднаго з аўтараў праекту «Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя» (Вільня—Менск, 2005), былога старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі.