У межах фестывалю «Іншае вымярэнне» ў клубе Фама быў паказаны спектакль аб’яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА” — “Ой, даўно-даўно…» Беларускія гісторыі з Падляшша”.

Значная падзея адбылася у час мерапрыемства — узнагароду “Сярэбраны крыж заслугі” ад прэзідэнта Рэчы Паспалітай атрымала намесніца старшыні аб’яднання “АБ-БА” Аліна Ваўранюк.

— Узнагарода цешыць, вельмі цешыць. Я вельмі ўсхваляваная, і лічу, што гэтая ўзнагарода не толькі для мяне, а для нашага цэлага асяроддзя. Я гавару тут пра аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вучаць беларускую мову «АБ-БА». Бо сама задума, каб уручыць гэтую ўзнагароду, выйшла ад Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі. Таму гэта вельмі цешыць і вельмі радуе.

Галоўная мэта аб’яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА” — дапамога дзецям і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, а таксама дапамога бацькам і настаўнікам.