Такі прысуд Гілалу Мамедаву вынес бакінскі суд па цяжкіх злачынствах.

Адбываць пакаранне галоўны рэдактар газеты «Талышы Садо» будзе ў калоніі строгага рэжыму, піша сайт contact.az.

Суд прызнаў віну Мамедава ва ўсіх выстаўленых яму абвінавачаннях. Гэта дзяржаўная здрада, распальванне міжнацыянальнай варожасці і незаконны гандаль наркотыкамі.

Сам Мамедаў заявіў, што «судзіць яго можа толькі Усявышні» і што ён збіраецца прасіць пра памілаванне. Адвакаты асуджанага ўжо заявілі пра намер падаць апеляцыю.

Журналіста затрымалі паўтара года таму. Пры затрыманні ў яго нібы выявілі каля 33 грамаў гераіну.

Асуджаны з’яўляецца актыўным удзельнікам і адным з кіраўнікоў Талышскага нацыянальнага руху. Па-за Азербайджанам ён вядомы як аўтар папулярнага роліка «Давай, да спаткання!».