Польская прэм’ера фільма заплянаваная на 22-га лістапада.

“Плывучыя хмарачосы” — так называецца мастацкі фільм маладога рэжысэра Томаша Васілеўскага, які распавядае пра тэму-табу ў польскім грамадзтве – гомасэксуалізм.

Сюжэт стужкі наступны: Куба вучыцца ў Акадэміі фізычнага выхаваньня, жыве з мамай і дзяўчынай Сыльвіяй, якую моцна кахае. Ён таленавіты спартовец, займаецца плаваньнем. На адной зь імпрэз ён знаёміцца з Міхалам. Паміж хлопцамі нараджанцца моцнае эмацыйнае пачуцьцё. Адносіны Кубы й Сыльвіі пачынаюць ускладняцца.

Гэта ўнівэрсальная гісторыя пра сталеньне, пошук уласнага я, а таксама прыняцьце сябе такім, які ты ёсьць.

Аўтар сцэнару й рэжысэр – Томаш Васілеўскі. Фільм здабыў некалькі ўзнагарод на фэстывалі ў Карлавых Варах і Ўроцлаве. Польская прэм’ера фільма заплянаваная на 22-га лістапада.