Гарвыканкам ладзіць Дні Сьвятога Губэрта. Аналягічную імпрэзу грамдзкасьць Горадні заснавала яшчэ ў 2008 годзе.

3 лістапада ў Горадні пройдзе Дзень Сьвятога Губэрта, патрона горада, ахоўніка паляўнічых і рыбаловаў. Цягам дня на розных пляцоўках горада на Нёмне будуць адбывацца гульнёвыя й канцэртныя праграмы, выставы, конкурсы, выступленьні рыцарскіх клюбаў, майстар-клясы па сярэднявечным тацам, турнір лучнікаў.

У абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага ад 12 да 18 гадзіны будзе праходзіць літаратурная выстава «Алень Святога Губэрта – сымбыль душы Горадні». Завершацца сьвяткаваньні Дня Сьвятога Губэрта канцэртам старажытнай музыкі ў выкананьні “Гарадзенскай капэлы” й фаер-шоў у двары Новага замка.

Пачынаючы з 2008 года Дні Сьвятога Губэрта арганізоўвае у Горадні асяродзьдзе, зьвязанае з кніжнай сэрыяй «Гарадзенская Бібліятэка». Але сёлета гарадзкія ўлады вырашылі правесьці Дзень Сьвятога Губэрта на афіцыйным узроўні. Традыцыйныя дні апекуна Горадні, якія ладзіць незалежная грамадзкасьць горада, пачнуцца 5-га лістапада.

Праграма Дня Сьвятога Губэрта

3 лістапада 2013 года

12.00.- 17.00. Аб паляваньні й не толькі…

(гульнёвыя й канцэртныя праграмы, выстаўкі сабак, конкурсы, гандлёвыя пляцоўкі).

Гарадзкі парк імя Ж.Э.Жылібэра.

14.00.-15.00. У пошуках аленя Давіда

(анімацыйная тэматычная экскурсія)

ДУК “Гродзенскі заалягічны парк” вул. Ціміразева,4.

15.00.-17.30. Замалёўкі сярэднявечча

(выступленьні рыцарскіх клюбаў, майстар-клясы па сярэднявечным тацам, турнір лучнікаў, выставы рамеснікаў).

Двор Старога замка.

17.00.-17.30. Сьвяты Губэрт і гісторыя

(музэйная прэзэнтацыя).

Новы замак.

17.30.-18.30. Канцэрт старажытнай музыкі ДУК “Гарадзенская капэла”.

Новы замак.

18.35. Фаер-шоў.

Двор Новага замка.

12.00-18. 00. Алень Сьвятога Губэрта – сымбаль душы Горадні

(літаратурная выстаўка).

Новы замак. УК “Гарадзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”.