Новы раман Артура Клінава «Шклатара» нарэшце з’явіўся на паліцах кнігарні «Логвінаў»!

«Шклатара» — рэальная кропка ў рэальным горадзе ў рэальны час. Месца дзеяння — Менск, праспект Незалежнасці 37а, былы пункт прыёму шклатары, а зараз нонканфармісцкая галерэя, выдавецтва і кнігарня. Час дзеяння — канец 2010 года. Героі — людзі беларускага андэрграўнду, постмадэрнісцкага падполля ў краіне постмадэрнісцкай дыктатуры. Рэальнасць для герояў змянілася цытатамі. Цытата на дэмакратыю, цытата на дыктатуру, цытата на рэвалюцыю, цытата на нянавісць, цытата на каханне…
«У кіно ёсць толькі дзве эмоцыі. Каханне і нянавісць. Нянавісць. І Каханне».

Кніга ўжо была прадстаўлена на стэндзе ByBooks на Кніжным кірмашы ў Франкфурце. Над выданнем працавалі Ірына Герасімовіч (рэдактарка), Сяргей Паўлавіцкі (карэктар), Артур Вакараў (дызайн вокладкі, дызайн-студыя «Адліга»).