Рэдакцыя літаратурна-мастацкага часопіса «Дзеяслоў» наконадні Новага года зрабіла сваім чытачам падарунак у выглядзе абноўленага сайту.

Цяпер прагляд нумароў часопіса на сайце dziejaslou.by мае больш зручную форму. З’явіліся новыя рубрыкі, напрыклад, «Тэкст тыдня», дзе цяпер можна прачытаць падборку вершаў Рыгора Барадуліна са свежага, 67-га нумару выдання.

Адміністрацыя сайту звяртае ўвагу, што на дадзены момант ён знаходзіцца ў стадыі запаўнення й фінальнае дапрацоўкі, але неўзабаве ўсё пачне працаваць як след.

Дык чытайма! Дзея ў слове ― у Дзеяслове!