Уручэнне прэміі пройдзе ў канцы сакавіка.

Пісьменнік Адам Глобус, заснавальнік літаратурнай прэміі «Залатая літара», абвясціў спіс намінантаў.  Сёлета спіс кніг-намінантаў выглядае так:

1. Андрэй Хадановіч «ДЭЖА ВЮ»

2. Дзмітрый Мізгулін «РЭХА»

3. Кірыла Анохін «АСЦЯРОЖНА, ДРЭВЫ ЗАЧЫНЯЮЦЦА»

4. Ігар Кулікоў «СВАМОВА»

5. Казіс Сая «КЛЕМЕНС»

6. Алесь Разанаў «ГЛІНА, КАМЕНЬ, ЖАЛЕЗА»

7. Дзмітрый Дзмітрыеў «Лі-ра-Спі-ра-лі»

8. Усевалад Сцебурака «БЕГ ПА САМААДЧУВАННІ»

9. Анатоль Івашчанка «ХАЙ ТАК»…

Уручэнне прэміі адбудзецца ў кнігарні «ЛогвінаЎ» 24 сакавіка ў 19 гадзін, паведамляе «Наша ніва».

Прэмія «Залатая літара» была заснавана ў 2004 годзе, год таму яе атрымаў Валянцін Акудовіч за «Кнігу пра нішто».