Сёлета адзначаецца 500-я гадавіна Аршанскай бітвы. З гэтай нагоды 23 снежня 2013 г. Сэйм Летувы абвясціў 2014-ы годам Аршанскай бітвы. Перамога ў ёй названая «гістарычнай», якая дазволіла абараніць «тэрытарыяльную цэласць Летувы» (Lietuvos teritorinis vientisumas).


У адпаведнай пастанове падкрэсліваецца, што Аршанская бітва нясе ў сабе важную гістарычнай сувязь Летувы з Беларуссю і Ўкраінай, і гаворыцца пра шматнацыянальны склад войска ВКЛ (daugiatautė LDK kariuomenė). У сваю чаргу, у Беларусі падрыхтоўка да гэтага юбілею адбываецца толькі на ўзроўні грамадзянскай супольнасці. Наколькі важную ролю адыгрывае святкаванне такіх падзеяў на дзяржаўным узроўні і як гэта можа паўплываць на беларуска-летувіскія стасункі ў сфэры гісторыі? З такім пытаннем Belarusian Review звярнуўся да вядомага беларускага гісторыка Алеся Краўцэвіча.

Алесь Краўцэвіч: “Абвяшчэнне сэймам Летувы 2014 г. годам Аршанскай бітвы, з абгрунтаваннем, што тая бітва нібыта дазволіла абараніць “тэрытарыяльную цэласць Летувы” – унутраная справа сучаснай Летувы, дакладней, іх унутраная фантазія. Па-першае, Вялікае Княства Літоўскае, якое баранілася ў той бітве – далёка не тоеснае этнічнай Летуве; па-другое, удзел продкаў летувісаў у той бітве быў маргінальны, як і ўдзел іх ва ўсёй дзяржаве.

Чытаць болей