16 студзеня на шырокія экраны выходзіць амэрыканскі фільм «Супраціў», галоўным героем якога зьяўляецца вядомы габрэйскі партызан часоў Другой сусьветнай вайны Тэўе Бельскі, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі. Акрамя подзьвігаў яму апошнім часам прыпісваюцца і ваенныя злачынствы, у першую чаргу — вядомае сёньня зьнішчэньне мірнага насельніцтва ў Налібоках на Гарадзеншчыне. Наколькі слушна — паспрабавалі разабрацца журналісты польскай «Gazety wyborczej».