Пад такой назвай у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” працуе новая выстава, якая прыадкрывае асобы сакральны свет унікальных матэрыяльных рэчаў, праз якія рэалізуюцца духоўныя з’явы.

На дадзенай выставе прадстаўлены перададзеныя ў музей святарамі Пружанскага благачыння сведчанні царкоўна-рэлігійнага мінулага Пружаншчыны: святыя ўборы і царкоўныя ўзнагароды, асвячоныя пасудзіны і начынне, богаслужэбныя кнігі і ноты, крыжы і абразы, плашчаніца і харугвы, фатаграфіі і дакументы, якія раскрываюць выдатную структуру і дынаміку царкоўнага жыцця раёна ў канцы XIX — пачатку XX ст.

Падрабязней сытайце ТУТ.