Агульная інфармацыя

Часопіс “Палітычная сфера” з’яўляецца адзіным спецыялізаваным выданнем па палітычных навуках у Беларусі. З 2005 года часопіс выходзіць з перыядычнасцю два разы на год. Падпіска не прадугледжвае перадаплаты, аплата ажыццяўляецца пасля атрымання нумара.

Працэдура падпіскі

Для таго, каб падпісацца на часопіс неабходна адправіць запыт у адвольнай форме на электронны адрас info@palityka.org. Запыт апрацоўваецца і ўносіцца ў базу дадзеных.

Правы падпісчыкаў

Кожны падпісчык атрымлівае апавяшчэнне аб выхадзе новага нумара часопіса, а таксама іншых выданняў Інстытута. Першы замоўлены нумар падпісчык аплачвае ў поўным памеры. Для набыцця другога нумара прадастаўляецца зніжка ў памеры 30% ад кошту. На набыццё трэцяга і наступных нумароў прадастаўляецца зніжка ў памеры 50%. Зніжка падпісчыкам распаўсюджваецца на ўсе іншыя выданні Інстытута, а таксама больш раннія нумары часопіса.

Кошты і ўмовы

Актуальныя кошты і іншыя ўмовы набыцця глядзіце тут: prices.

palityka.org