Напрыканцы мая ў Мінску прайшоў V Міжнародны кангрэс беларусістаў. Падзея незаўважная для абывацеля, але значная для навуковых колаў Беларусі і замежжа. З аднаго боку, гэта быў кангрэс, прысвечаны беларусазнаўчым пытанням у галіне мовазнаўства, культуры, гісторыі. Апроч таго, быў праведзены справаздачна-выбарчы сход і пераабраны старшыня. З дня заснавання Міжнародную асацыяцыю беларусістаў узначальваў прафесар Адам Мальдзіс. На V кангрэсе старшынёй асацыяцыі быў абраны акадэмік Міхаіл Касцюк. Пра дасягненні і задачы беларусістыкі з імі размаўляла Вольга Хвоін. Чытайце ТУТ.