Дачка народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова прысвяціла жыццё папулярызацыі і тлумачэнню творчасці бацькі – аднаго з найяскравых паэтаў сваёй эпохі. Філолаг, перакладчык, журналіст, яшчэ ў савецкі час яна напісала незвычайна шчырую кнігу ўспамінаў “Лясному рэху праўду раскажу…” (1989), якая перавярнула ўяўленне пра тое, як можна пісаць пра класікаў.

“У школьных падручніках асоба і творчасць Куляшова пададзены вельмі тэндэнцыйна. Пачынаючы са здымкаў: адбіраліся самыя горшыя, недарэчныя. Усё гэта стварае несапраўдны вобраз бацькі, які выклікае адмоўную рэакцыю”, – распавядае Валянціна Аркадзеўна Куляшова. Якім Куляшоў быў насамрэч? Пра гэта – у чарговым матэрыяле “Класікаў без глянцу”.

Цалкам артыкул чытайце ТУТ.