18 чэрвеня ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» пры падтрымцы грамадска-культурнай кампаніі «Будзьма беларусамі!» адбылася імпрэза, прысвечаная святкаванню 60-годдзя беларускага філосафа Валянціна Акудовіча.

Як ужо адзначалася ў прэсе, сам філосаф з розных прычынаў не змог прысутнічаць на ўласным юбілеі.

Аднак гэта не сталася перашкодай для ўдзельнікаў імпрэзы, каб павіншаваць юбіляра ды абмеркаваць уплыў ягонай філасофіі. Карыстаючыся нагодай, творчая каманда «Новай Эўропы» вырашыла пацікавіцца ў прысутных вядомых культурных дзеячаў і філосафаў тым, якое месца ў інтэлектуальнай прасторы Беларусі, а таксама ў іхнай асабістай прафесійнай дзейнасці займае фігура Валянціна Акудовіча.

У размове ўзялі ўдзел:


Максім Жбанкоў, культуролаг, кінааналітык, журналіст, выкладчык Беларускага Калегіюму і Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту

Алесь Анціпенка, філосаф, кіраўнік Беларускага Калегіюму, сябра Рады БАЖ, сябра Рады Беларускага ПЭН-цэнтру

Аляксандр Грыцанаў, філосаф, укладальнік і адзін з аўтараў “Новейшего философского словаря”, “Постмодернизм: энциклопедия”, “История философии: энциклопедия”

Тодар Кашкурэвіч, мастак, музыка, этнакультуролаг, Адзін з заснавальнікаў і актыўных чальцоў Цэнтру этнакасмалогіі «KRYŬJA», галоўны рэдактар альманаху «DRUVIS»

Уладзімір Мацкевіч, філосаф, метадолаг, кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогіяў

Ігар Лялькоў, культуролаг, каардынатар культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі

Чытаць болей ТУТ.