У аўторак 29 чэрвеня ва ўрочышчы Курапаты маладафронтаўцы прынялі ўдзел у традыцыйнай акцыі ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскага тэрору.

Пасьля разгортваньня нацыянальных сьцягоў Беларусі да ўдзельнікі акцыі падышлі міліцыянты з патрабаваньнем схаваць сымболіку. Каб доўга не спрачацца, маладафронтаўцы на нейкі час накінулі сьцягі на плечы й рушылі ўскладаць кветкі.

Ля крыжоў былі ўсталяваныя зьнічкі, пакінуты кветкі. Быў заўважаны й пастаўлены на месца павалены вандаламі крыж.

Напрыканцы акцыі сакратар сэкцыі «Мэмарыял» БДТАПГіК Ганна Шапуцька зачытала ліст палітвязьня Мікалая Аўтуховіча.

Кожны месяц 29 чысла ў Курапатах адбываюцца акцыі ўшанаваньня ахвяраў сталінізму.

mfront.net