Беларусаў апошнім часам мала цікавіць, што абяцае ім чарговы кандыдат у дэпутаты ці прэзідэнты. Беларусам цікава ДЗЕ ПРАЦАВАЎ І ХТО ЁН ТАКІ, гэты кандыдат. Людзі будуць галасаваць за тых, хто нармальна працуе, хто многага дасягнуў.

Уся інфармацыя ўзятая з Вікіпедыі.

Алесь Міхалевіч (нарадзіўся 15 траўня 1975, Менск)

1) Адукацыя: Выпускнік юрыдычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту па сьпецыяльнасьці «палітоляг-юрыст». Стажыраваўся ў Варшаўскім і Оксфардзкім універсітэтах.

2) Ад 2005 г. — антыкрызісны мэнэджэр, акрэдытаваны Міністэрствам эканомікі РБ.

3) У 2007—2008 гг. — юрысконсульт Асацыяцыі інвалідаў вайны ў Аўганістане.

4) У 2008—2010 гг. — юрыст Беларускага незалежнага прафсаюзу.

5) З 2000 па 2004 — намесьнік дырэктара, генеральны дырэктар СП «Аркадыя», якое спецыялізавалася на турыстычным бізнесе.

6) Ад 2003 па 2007 гг. — дэпутат Пухавіцкага раённага савету Менскай вобласьці, каардынатар Асамблеі дэпутатаў мясцовых саветаў.

7) У той жа час — выдавец газэты «Рэгіён» (г. Мар’іна Горка Менскай вобласьці), ініцыятар шэрагу рашэньняў па пашырэньні паўнамоцтваў ворганаў мясцовага самакіраваньня.

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ (нарадзіўся 25 ліпеня 1947, Гродна)

1) Адукацыя: Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педінстытута.

2) Працаваў настаўнікам у Гродне.

3) Па сканчэнні аспірантуры Інстытута фізікі АН БССР у 1972 годзе, працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам.

4) Стажыраваўся ва універсітэце Монпелье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім універсітэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучання ў Еўрапейскім цэнтры даследавання праблемаў бяспекі ў Гарміш-Партэнкірхэне (ФРГ, 2000).

5) андыдат фізіка-матэматычных навук (1976).

6) У 1980 – 1984 загадваў кафедрай Сеціфскага ўнівэрсытэту (Алжыр).

7) быў дацэнтам Гродзенскага універсітэту (1978 – 1980, 1984 – 1990).

8) Заснавальнік і кіраўнік грамадскай арганізацыі “Ратуша”.

9) Кіраўнік праграмаў “Фонду спрыяння лакальнаму развіццю”.

10) У 1996 – 1997 прэзідэнт баскетбольнага клубу “Гродна-93”.

11) Намеснік старшыні гарвыканкаму Гродна (1990 – 1996) па пытаннях адукацыі, культуры, аховы здароўя, моладзі, спорту, СМІ, рэлігіі, міжнародных зносін і аховы гістарычнай спадчыны.

12) Аўтар 65 навуковых прац і манаграфій па квантавай электроніцы, лазернай тэхніцы, гісторыі, культуры, адукацыі, архітэктуры Беларусі.

Андрэй Саннікаў (Нарадзіўся 8 сакавіка 1954 года ў Менску).

1) Адукацыя: скончыў Менскі дзяржаўны інстытут замежных моў (сёння – Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт) па спецыяльнасці «перакладчык-рэферэнт, ангельская і французская мовы».

2) У Пакістане і Егіпце працаваў у нафтавай кампаніі і на будаўніцтве алюміневага завода. Працаваў у Таварыстве сяброўства з замежнымі краінамі ў 1980-1981 гадах, у 1982-1987 гадах працаваў у Нью-Йорку ў сакратарыяце ААН.

3) У 1989 годзе скончыў дыпламатычную акадэмію Міністэрства замежных спраў СССР у Маскве.

4) У 1993-1995 гадах Андрэй Саннікаў працаваў саветнікам прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі.

5) У 1992-1995 гадах узначальваў беларускую дэлегацыю на перамовах па звычайнаму і ядзернаму раззбраенню з правам подпісу ад імя краіны.

6) У 1995-1996 гадах Саннікаў — намеснік міністра замежных спраў Беларусі.

7) Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.

Віталь РЫМАШЭЎСКІ (нар. 1975, Мінск)

1) Адукацыя вышэйшая, інжынер-будаўнік. У 1997 годзе паспяхова скончыў Беларускі Нацыянальны Тэхнічны Універсітэт (былы БДПА).

У 1999 годзе навучаўся ў Германіі на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання ў інстытуце “Саюз грамадскага кіравання”, вывучаў эканамічнае і палітычнае ўладкаванне ФРГ.

Здаецца нават нідзе сур’ёзна не працаваў.

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ (нар. 9 ліпеня[1] 1946, г. Смаргонь Гарадзенскай вобл.)

1) Адукацыя: Завочна скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973).

2) Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье.

3) У 1972-1975 — літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Знамя юности», у 1975-1978 — рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск». З 1978 — старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання.

4) з 1987 — галоўны рэдактар часопіса «Крыніца» («Родник»), штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Сябра СП СССР (з 1978).

Яраслаў Раманчук (нарадзіўся 10 студзеня 1966 году, гарадзкі пасёлак Сапоцкін, Гарадзенская вобласьць)

1) Адукацыя: Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, асьпірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, катэдру эканамічных вучэньняў.

2) Працаваў выкладчыкам, журналістам, дырэктарам прадпрыемства, аналітыкам (жнівень 1990 — кастрычнік 1997).

3) Галоўны спэцыяліст Камісіі па эканамічнай палітыцы і рэформам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.

4) Эканамічны аглядальнік, затым намесьнік галоўнага рэдактара, выканаўчы дырэктар штотыднёвіка «Белорусская газета» (студзень 1997 — травень 2002). Кіраўнік «Навукова-дасьледчага цэнтра Мізэса», аналітычнага цэнтра «Стратэгія» (зь лютага 2002).

+ Самы вядомы прадстаўнік і папулярызатар аўстрыйскай школы эканомікі ў Беларусі. Экспэрт па праблемах сыстэмных сацыяльна-эканамічных трансфармацыяў. Экспэрт па праблемах эўрапейскай інтэграцыі і супрацоўніцтва краін на постсацыялістычнай прасторы. Аўтар канцэпцыі інтэграцыі Беларусі ў ЭЗ, а таксама партнэрства Беларусі і Расеі.

111290.livejournal.com