Рэспубліканскае Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звяртаецца з лістом да Аляксандра Лукашэнкі. Як тлумачыць кіраўнік арганізацыі Антон Астаповіч, праца Міністэрства культуры, звязаная з захаваннем гісторыка-культурнай спадчыны, выклікае вялікія нараканні.

Нягледзячы на абяцанні Паўла Латушкі, сітуацыя пагаршаецца, таму Таварыства ўздымае пытанне пра адпаведнасць пасадзе дзеючага міністра культуры.

Ліст ад імя Таварыства аховы помнікаў на імя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У ім будуць пазначаны ўсе парушэнні, усе незаконныя ўзгадненні Міністэрства культуры, і ў сувязі з гэтым будзе пастаўлена пытанне пра адпаведнасць на пасадзе дзеючага міністра культуры. Можа гэта хоць неяк прастымулюе вярхоўнага чыноўніка гэтага міністэрства, які сябе падае як шчыры беларус, шчыры абаронца спадчыны, да нейкіх канкрэтных, рэальных крокаў у галіне абароны спадчыны, — гаворыць Антон Астаповіч.

Антон Астаповіч зазначае, што ў апошні час міністэрства ідзе на кантакт з грамадскімі актывістамі. Але пры гэтым асноўныя праблемы, звязаныя з аховай гісторыка-культурных каштоўнасцей, так і застаюцца невырашанымі.

racyja.com