“Дапаможнік выбаршчыка” дапаможа вам свядома галасаваць згодна з каталіцкім этычным навучаннем. Дапаможа вам распазнаць кандыдатаў, якія падтрымліваюць палітыку не згодную з традыцыйнай каталіцкай мараллю.

У вялікай колькасці выпадкаў выбаршчыкі-каталікі, заканадаўцы-каталікі могуць па-рознаму вырашаць сацыяльныя праблемы і пры гэтым не ўступаць у супярэчнасць са сваёй верай. У шматлікіх справах няма нічога такога, што можна было б назваць “каталіцкай пазіцыяй”.

Тым не менш, некаторыя пытанні, настолькі істотныя і фундаментальныя, што згодна з Евангеллем на іх можна даць толькі адзін адказ. І той, хто падтрымлівае няслушнае рашэнне ў гэтых справах, не можа не разумець, што паступае ў нязгодзе з маральнымі нормамі Касцела.

Дадзены “Дапаможнік выбаршчыка” паказвае восем важнейшых прынцыповых пытанняў, пазіцыя Касцела па якіх не падлягае абмеркаванню, і дапамагае абмежаваць кола прымальных кандыдатаў, незалежна ад таго, удзельнічаюць яны ў агульнадзяржаўных ці мясцовых выбарах.

Важна разумець, што кандыдаты, якія аспрэчваюць каталіцкае этычнае вучэнне па якому-небудзь з васьмі гэтых пытанняў, або выступаюць супраць яго, самі дыскваліфікуюць сябе як прэтэндэнтаў на дзяржаўную пасаду. За іх галасаваць нельга, а трэба зрабіць выбар з кандыдатаў, якія засталіся.

Поўнасцю спампаваць:

http://freespace.by/download/142f160e16

Без рэгістрацыі: http://tonkoblako-9.net/docs/lmwkl/dapamoznik_wyb_kat.pdf

kanfederat.livejournal.com