Пластмасавыя Вітаўт і Ягайла змагаюцца з крыжакамі на полі ў 9 квадратных метраў.

Lego не перастае здзіўляць. З яго можна зрабіць практычна ўсё. Гэтым разам часткі канструктара выкарысталі для гістарычнай рэканструкцыі.

У Тэхнічным музеі Варшавы адкрылася экспазіцыя, прысвечаная 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. Гэта першая падобная выстава ў Польшчы.

Поле бітвы, на якім польска-беларуска-украінска-татарскае войска змагалася з Тэўтонскім ордэнам, цалкам зробленае з канструктара. Яно займае 9 квадратных метраў. Пры стварэнні экспазіцыі, арганізатары кіраваліся прынцыпам «вучыць гуляючы». Дзясяткі рыцараў на конях, пешыя ваяры, фурманкі ды вайсковыя лагеры выклікаюць цікавасць не толькі ў дзяцей.

euroradio.by