З кастрычніка 2010 года ў Таліне пачынае працаваць Нядзельная школа беларускай культуры ім. Уладзіміра Караткевіча і Грамадская бібліятэка беларускай літаратуры ім. Уладзіміра Караткевіча.

Гэтым крокам мы не толькі дапамагаем развіццю беларускай культуры ў Эстоніі, дзе пражывае каля 14 тысяч беларусаў, але і ўшаноўваем памяць нашага славутага пісменніка ў юбілейны год яго нараджэння.

Памяшканне школы і бібліятэкі знаходзіцца ў самым цэнтры Таліна ў старым горадзе каля сімвала сталіцы Эстоніі – царквы св. Олафа.

Падрабязная інфармацыя знаходзіцца на сайтах школы і бібліятэкі:

https://sites.google.com/site/bibliotekaimvlkorotkevica/home

https://sites.google.com/site/belorusskaavoskresnaaskola/

Нашая грамадская ініцыятыва атрымала паразуменне ў амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Эстоніі, з прадстаўнікамі амбасады  ідзе кансультаванне аб дапамозе бібліятэцы і школе з боку Беларускай дзяржавы.

Але грамадская ініцыятыва разлічвае і на дапамогу з боку суайчыннікаў, якія жывуць па ўсім свеце. Нам вельмі важна адчуць у нашай справе падтрымку братоў-беларусаў.

Беларускай дыяспары ў Эстоніі будзе вельмі прыемна, калі на адрас бібліятэкі імя Караткевіча пачнуць прыходзіць пасылкі з беларускай літаратурай. Дасылаць кнігі на беларускай мове і кнігі на іншых мовах, якія звязаны з культурай і гісторыяй нашай радзімы, могуць арганізацыі і асобы.

Адміністрацыя Бібліятэкі ім. Уладзіміра Караткевіча будзе ўдзячна за кожны дасланы да нас асобнік,  які з’яўляецца часткай нашай Беларусі і мае цяплыню душы таго хто прыносіць у дар беларусам Эстоніі гэтыя кнігі.

Бібліятэка і школа ім. Уладзіміра Караткевіча ператварацца ў хуткім часе ва ўстанову, якая будзе прадстаўляць беларускую культурў у адной з краінаў Еўрапейскага Звязу, што дапаможа ўзаемаразуменню і ўсталяванню дабразычлівых партнерскіх зносінаў паміж наородамі Беларусі і адзінай Еўропы.

Дасылаць кнігі і перыёдыку можна на адрас:

Mittetulundusühing EUROOPA KODANIKUINITSIATIIVI ASSOTSIATSIOON, Lai 33/Suurtüki 2, Tallinn, Eesti 10133

Таксама кнігі для бібліятэкі і школы ім. Караткевіча можна перадаваць праз Міністэрства замежных справаў Беларусі:

вул. Леніна, 19, п.305, Мінск,  тэлефон 227 29 22  (прыёмная).

Lai 33/Suurtüki 2, Tallinn, Eesti 10133

+372-5555-43-40

tsurbakoua@gmail.com