Бурлівыя падзеі ў сталіцы Малдовы пасьля нядзельных парлямэнцкіх выбараў выклікаюць цікавасьць ва ўсім сьвеце, але асабліва — у той яго частцы, якая называецца «постсавецкай прасторай». Не застаўся ў баку і журналіст расейскай службы BBC, адмысловец па  краінах СНД Марк Грыгаран. На ягоную думку, малдаўскія падзеі нельга блытаць з каляровымі рэвалюцыямі. З аргумэнтацыяй журналіста можна пазнаёміцца ТУТ, на ягоным асабістым блогу.