Сёньня забраў з выдавецтва першыя асобнікі «Ладдзі Роспачы».

Я працаваў над гэтай кнігай фактычна год — ад задумы да выхаду з друку.

Гэтае выданьне «Ладдзі» стала  першым непадцэнзурным творам Уладзіміра Караткевіча. Адна за другой былі выяўленыя 296 цэнзарска-рэдактарскія праўкі на 23 старонках рукапісу (у беларускім і рускім варыянтах). У тэксьце таксама графічна паказана, як дасканала і ўважліва аўтар працаваў над словам – і што ад гэтага пакідалі рэдактары.

Кніга фармату А4, мае 150 старонак.


* Прадмова Рыгора Барадуліна

* Факсыміле рукапісу

* Чарнавыя накіды

* Пераклад на рускую мову Васіля Сёмухі (факсыміле машынапісу з рукапіснымі праўкамі Караткевіча)

* Аналіз усіх правак + камэнтары

* 55 ілюстрацый, 27 зь якіх (у тым ліку невядомыя здымкі Караткевіча) друкуюцца ўпершыню

* Пасьлямова Васіля Сёмухі

Прэзэнтацыя «Ладдзі Роспачы» адбудзецца 4 сьнежня (субота) ў Менску а 13-й гадзіне, у «Кніжным салоне» па адрасе Калініна,5 (ст.м. Парк Чалюскінцаў).


У прэзэнтацыі абяцалі ўзяць удзел Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Сяргей Панізьнік.


Прэзэнтацыя адбудзецца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»


Замовіць кнігу можна па адрасе labadzenka@gmail.com

Глеб Лабадзенка, labadzenka.by