У замку з’явяцца новыя экспазіцыі. Акрамя паўднёва-заходняй вежы і пахавальнай  капліцы князёў Святаполк-Мірскіх, можна будзе наведаць Паўночны корпус, Цэнтральную, Паўночна-усходнюю і Паўночна-заходнюю вежы.

На 39 экспазіцыйных пляцоўках наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з гісторыяй роду першых уладальнікаў замку – Іллінічаў, князёў Радзівілаў, Вітгенштэйнаў і Святаполк-Мірскіх, убачыць гасцёўню і бібліятэку князя Міхала Святаполк-Мірскага, вінарні і замкавую вязніцу, пазнаёміцца з побытам і культурай Вялікага княства Літоўскага.

У Паўночным корпусе будзе прадстаўлена гісторыя бітвы 1812 года пад Мірам, першай і другой сусветных войнаў, габрэйскага гетта, якое знаходзілася ў замку ў 1942 годзе.

Экспазіцыя Цэнтральнай вежы пазнаёміць наведвальнікаў з больш ранняй гісторыяй Міра і вайсковымі падзеямі 16-18 стагоддзяў.

Кася Крот, t-styl.info