ВЫБАРЫ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ПАПЯРЭДНЯЯ СПРАВАЗДАЧА ПА ВЫНІКАХ НЕЗАЛЕЖНАГА НАЗІРАННЯ


Мінск, 20 снежня 2010 года

Папярэднія высновы

Мірнае правядзенне выбараў было сапсавана ўвечары дня галасавання, 19 студзеня, калі АМАП гвалтоўна разагнаў натоўп, выступаючы супраць несправядлівага правядзення выбараў. І хаця натоўп пачаў пакідаць плошчу самастойна, АМАП пабіў і затрымаў сотні чалавек, у тым ліку трох кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама старшыню Беларускага Хельсінскага камітэту і кааардынатара кампаніі па маніторынгу за выбарамі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алега Гулака. Пазней уначы офіс праваабарончага цэнтра “Вясна”, які з’яўляецца партнэрам  маніторынгавай кампаніі, падвергся нападу з боку КДБ, у выніку чаго былі затрыманыя 10 супрацоўнікаў, у тым ліку каардынатары маніторынгавай кампаніі Ўладзімір Лабковіч і Валянцін Стэфановіч.

Прэзідэнцкія выбары 2010 года былі адзначаны шэрагам пазітыўных зменаў у параўнанні з папярэднімі прэзідэнцкімі выбарамі, у тым ліку – большай павагай да грамадзянскіх і палітычных правоў падчас перадвыбарчай кампаніі. Аднак, выбарчы працэс не адпавядаў шэрагу ключавых міжнародных стандартаў датычных дэмакратычных выбараў. Гэта было абумоўлена адсутнасцю роўнага доступу да сродкаў масавай інфармацыі для ўсіх кандыдатаў, адсутнасцю бесстаронніх выбарчых камісій і несправядлівым выкарыстаннем адміністратыўнага рэсурса на карысць дзеючага Прэзідэнта. Найбольш важнай у гэтай сувязі была адсутнасць празрыстастасці і падсправаздачнасці падчас падліку галасоў, якая не дазваляе лічыць аб’яўленыя вынікі выбараў адлюстраванннем волевяўлення выбаршчыкаў.

Цалкам чытайце ТУТ.