Афіцыйна ніводзін з 90 затрыманых на Плошчы студэнтаў ня быў пакуль адлічаны з унівэрсытэту. Хаця хмары магчымага выключэньня ўжо павісьлі мінімум над трыма дзесяткамі студэнтаў. Ва ўнівэрсытэтах пачаўся збор подпісаў у падтрымку аднакурсьнікаў-вязьняў, а студэнцкія рухі спрабуюць папярэдзіць магчымыя адлічэньні.

Практычныя парады пра тое, да каго варта зьвяртацца, каб атрымаць дапамогу і абарону сваіх, у тым ліку студэнцкіх правоў.

Падрабязьней