Узнiкае жаданне параунаць нашыя краiны, тым больш што iх тэлебачанне да апошняга паутарала мантры пра стабiльнасць, а мы да 19.12. жартавалi аб тым, як “Саня поедет в Каракас”.
Гледзячы на тое, што зараз адбываецца у Тунiсе, а дакладней кажучы, на зрыньванне тамашняга прэзiдэнта Зiн эль Абiдiна Бен Алi (якi кiравау гэтай пауночнаафрыканскай краiнай ажно з 1987 году, пераiзбiраючыся 5 разоу i набiраючы каля 90 адсоткау), на крах ягонага рэжыму i паспешны адлет самого кiраунiка у Саудаускую Аравiю, узнiкае моцнае i непераадольнае жаданне параунаць нашыя краiны, тым больш што iх тэлебачанне да апошняга паутарала мантры пра стабiльнасць, а мы да 19.12. жартавалi аб тым, як “Саня поедет в Каракас”. Для гэтай мэты я выкарыстау статыстычныя дадзеныя найбольш вядомых i паважаных сусветных iндэксау.

1.    Iндэкс свабоды Freedom in the world арганiзацыi Freedom House. 

 

“Freedom in the world, найбуйнейшая  публiкацыя Freedom House, – гэта усталеуваючае стандарты параунальнае ацэньванне глабальных палiтычных прау i грамадзянскiх свабод.” (www.freedomhouse.org: Freedom in the World). Вымярэнне свабоды адбываецца па двум катэгорыям – палiтычныя правы i грамадзянскiя свабоды.Кожная краiна ацэньваецца па сямiбальнай шкале у кожнай катэгорыi: 1  -найвялiкшы узровень свабоды, 7 – наiменшы.

Кожная краiна атрымлiвае статус. Вылучаюцца наступныя тыпы: свабодная краiна (сярэднi бал 1.0-2.5); часткова свободная ( 3.0  — 5.0) , несвабодная ( 5.5  -7.0)

   У 2010-м  Беларусь атрымала7 балау па узроуню палiтычных прау i 6 – па грамадзянскiм свабадам;  Тунiс – 7 па палiтычным правам i 5 па грамадзянскiм свабодам (такiм чынам, з гэтым там была сiтуацыя лепей). I Беларусь, i Тунiс адносяцца да разраду несвабодных краiн[1]

2.    ВУП на душу насельнiцтва: па разлiках МВФ, у 2010 г. Беларусь па гэтым паказчыку займала 62-е месца у сусвеце (13 864 $), Тунiс – 82 (9 488 $)[2]

3.    Iндэкс развiцця чалавечага патэнцыялу  — IРЧП

Гэты iндэкс з’яуляецца стандартным iнструментам пры агульным параунаннi узроуня жыцця у розных краiнах. Пры падлiку IРЧП улiчваюцца 3 вiды паказчыкау:  чаканая працягласць жыцця,  узровень граматнасцi насельнiцтва i узровень жыцця, ацэнены праз ВНД на душу насельнiцтва па парытэту пакупальнiцкай здольнасцi (ППЗ) у USD. (Менавiта пападанне Беларусi у Топ-50 краiнау па гэтаму паказчыку было абвешчана дзейсным кiраунiком як дзяржауная мэта).

Ацэнка вымяраецца ад от 0 до 1, чым больш, тым лепш. Узроунi такiя: менш за 0.475; 0.475-0.671; 0.671-0.785;  больш за 0.785[3]. Што мы маем? Беларусь у 2010 г. займае 61 месца,  маючы паказчык 0,732[4] , Тунiс – 81-шы, паказчык 0,683[5]

…Зараз 50-ю строчку займае Румынiя, паказчык 0,767[6]. Каб ацэнiць шанец Беларусi на Топ-50, дастаткова проста паглядзець на дынамiку развiцця гэтых краiн за 5 год. У 2005-м паказчык Беларусi складау  0,706, Румынii – 0, 733[7]. Такiм чынам, за 5 год Беларусь палепшыла паказчык усяго на 0,26, Румынiя на 0,34. Зараз жа памiж намi рознiца у 0,35…

4.    Iндэкс успрымання карупцыi Transparency International

 

 

У 2010 г было даследавана 178 краiн. Балы мяняюцца ад 0 до 10, чым больш, тым лепей). Беларусь займае 127 месца (разам з Эквадорам, Лiванам, Нiкарагуа, Сiрыяй, Угандай i Тiморам), маючы 2.5бала; Тунiс жа займае 59 месца, разам з Латвiяй i Славакiяй (т.е краiнамi – чальцамi ЕС!) маючы 4,3 бала[8]. Такiм чынам, Беларусь выглядае нашмат больш карумпiраванай краiнай.

 

5.    Iндэкс эканамiчнай свабоды Heritage Foundation

 

Гэты iндэкс заснаваны на 10 першапачатковых индэксах, якiя вымяраюцца па шкале от 0 до 100, пры гэтым паказчык 100 адпавядае максiмальной свабодзе, а 0  — мiнiмальнай.

  • Свабода бiзнэса
  • Свабода гандлю
  • Падатковая свабода
  • Свабода ад ураду
  • Грашовая свобода
  • Свабода iнвестыцый
  • Фiнансавая свабода
  • Ахова прау маемасцi
  • Свабода ад карупцыi
  • Свабода трудавых адносiн

Iтогавы iндэкс уяуляе сабой сярэднеарыфметычнае усiх паказчыкау.

Усе краiны, паводле гэтага iндэкса,належаць да 5 груп:

  • Свабодныя —з паказчыкам 80-100 балау
  • У асноуным свабодныя —70-79,9
  • Памяркоуна свабодныя —60-69,9
  • У асноуным несвабодныя —50-59,9
  • Дэспатычныя —0-49,9

У 2011 г. Беларусь займае 155 месца (47,9 балау) i з’яуляецца дэспатычнай краiнай, Тунис жа займае 100-е месца (58,5 балау) i вызначаецца як у асноуным несвабодная краiна[9]

6.   Индэкс свабоды слова арганизации “Рэпарцёры без межау”

 

У 2010 г. са 178 пазiцый Беларусь трапiла на 154-ю, Тунiс – на 164-ю[10]

…Такiм чынам, мы бачым, што наша краiна па 3 з 6 прыведзеных паказчыкай уступае Тунiсу. I на жаль, 2011 год стау годам перамен i надзей на лепшае для нiх, а не для нас.

 


[1] http://www.freedomhouse.org/images/File/fiw/Tables,%20Graphs,%20etc,%20FIW%202011_Revised%201_11_11.pdf

[2] http://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2010/02/weodata/weorept.aspx?sy=2010&ey=2010&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&c=512,941,914,446,612,666,614,668,311,672,213,946,911,1

[3] http://hdr.undp.org/en/data/map/

[4] http://hdrstats.undp.org/en/countries/profiles/BLR.html

[5] http://hdrstats.undp.org/en/countries/profiles/TUN.html

[6] http://hdrstats.undp.org/en/countries/profiles/ROU.html

[7] http://hdr.undp.org/en/data/map/

[8] http://www.transparency.org/policy_research/surveys_indices/cpi/2010/results

[9] http://www.heritage.org/Index/Ranking

[10] http://en.rsf.org/press-freedom-index-2010,1034.html

 

Усевалад Герасiмаў —cтудэнт 4 курсу факультэту палiталогii Санкт-Пецярбургскага Дзяржаунага Унiверсiтэту, у 2006-2007 — сябра вiцебскай фiлii МФ.