На старонцы перакладаў айца Аляксандра Надсана сталі дастунымі дзве кнігі Евангелляў у перакладзе кс.Вінцэнта Гадлеўскага.

Гэта стала магчыма пры дапамозе а. Аляксандра Аўдзеюка, які размясціў алічбаваныя тэксты на «Часасловец«


Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Матэуша (пер. В. Гадлеўскага)

Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Марка (пер. В. Гадлеўскага)

Арыгінальны тэкст напісаны лацінкаю — алічбоўка здзяйснялася на кірыліцы, але пры захаванні аўтэнтычнай лексікі і стылістыкі перакладчыка. Алічбоўку здзейсніў сп. Вячаслаў Мартысюк.

Нарадзіўся 16.11 (паводле іншых звестак 16.12).1888, мяст. Поразава (паводле іншых звестак в. Шурычы) Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. — 24.12.1942, Трасцянец пад Мінскам, СД], рыма-каталіцкі святар, публіцыст, перакладчык, выдавец, педагог. У 1912 скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю, у 1916 — Мітрапалітальную духоўную акадэмію ў Петраградзе. Пасвечаны ў святары 3.6.1914. Служыў вікарыем пры кафедральным касцёле ў Мінску. Удзельнік 1-га Усебеларускага з’езда 1917. У 1918 уваходзіў у склад Рады БНР. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Рэдагаваў газ. «Krynica» (Мінск, 1918). Выкладаў у Нясвіжскай беларускай семінарыі. З 1924 пробашч у мяст. Жодзішкі на Віленшчыне (цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.). За актыўную нацыянальна-паліт. дзейнасць арыштоўваўся польскімі ўладамі 25.6.1925 (зняволены ў віленскай турме Лукішкі), 30.9.1925. 1.3.1926 асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі (зняволенне заменена штрафам). Арыштаваны ў сак. 1927; асуджаны на 2 гады зняволення, якія адбыў у Макатоўскай турме ў Варшаве. З 1929 жыў у Вільні. Адзін з заснавальнікаў Беларускага каталіцкага выдавецтва ў Вільні. Пераклаў на бел. мову Новы Запавет (выдадзены ў Вільні, 1939). У 1936 выйшаў з БХД, заснаваў арганізацыю «Беларускі Нацыянальны Фронт», да 1939 выдаваў газ. «Беларускі фронт», у якой выступаў як публіцыст. З пачаткам 2-й сусветнай вайны пераехаў у Каўнас, у 1940 — у Варшаву, дзе арганізаваў легальны «Беларускі Нацыянальны Фронт» як прыкрыццё падпольных структур. Заснавальнік Беларускай Незалежніцкай Партыі. У чэрв. 1941 увайшоў у склад створанага ў Берліне Беларускага нацыянальнага цэнтра. З вер. 1941 у Мінску; галоўны школьны інспектар пры Генеральным камісарыяце Беларусі, сябра Галоўнай Рады Беларускай Народнай Самапомачы. Ініцыяваў стварэнне падпольнай арганізацыі «Беларускі Цэнтральны Фронт», якой кіраваў. Спрабаваў заснаваць кіруючы цэнтр Беларускага Рэзыстансу. Арыштаваны СД 24.12.1942 і ў той жа дзень расстраляны ў Трасцянцы. На працягу ХХ стагоддзя да перакладу Бібліі на беларускую мову звярталіся шматлікія аўтары (больш за 20). Адным удалося здзейсніць пераклад усё Бібліі на беларускую мову (Янка Станкевіч, Уладзіслаў Чарняўскі, Васіль Сёмуха), некаторым цэлы (Антон Луцкевіч у супрацоўніцтве з Лукашам Дзекуць-Малеем) Новы Запавет, некаторым частку ( кс. Ідэльфонс Бобіч, кс. Адам Станкевіч, кс.Пётра Татарыновіч, Анатоль Клышка, арх.Мікалай). Над перакладамі Бібліі працуе біблійная камісія Праваслаўнай Царквы, у Каталіцкай Царкве выдадзены Лекцыянарыі з біблійнымі чытаннямі Старога і Новага Запавету.

Вядзецца праца па алічбоўцы ўсіх даступных тэкстаў перакладаў, спадзяюся, што ў хуткім часе ўсе, хто цікавіцца перакладамі Святога Пісання на беларускую мову, змогуць з імі пазнаёміцца.

bartnicki для community.livejournal.com/by_mova