Летась з прычыны фінансавых складанасцяў часопіс «Саюзная дзяржава» знаходзіўся на мяжы закрыцця. Выданне выратавалася дзякуючы ўмяшанню Лукашэнкі.

Пра гэта БЕЛТА паведаміў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін.

Праўда, цяжкія часы для саюзнага выдання, відаць, яшчэ не мінулі. Летась былі выдадзеныя толькі тры нумары, а сёлета — здвоены нумар часопіса надрукавалі толькі да сённяшняга паседжання саюзнага Саўміна.

euroradio.fm